Рэзван Марын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэзван Марын
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 траўня 1996(1996-05-23)[1] (27 гадоў)
Рост 1,77 ± 0,01 м
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Эмпалі
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2017
2017—2019
2019—2021
2020—2021
2021—
2022—2024
Вііторул
Стандард
Аякс
Кальяры (арэнда)
Кальяры
Эмпалі (арэнда)
75 (8)
89 (16)
10 (0)
37 (3)
36 (0)
58 (2)
Зборныя
2016— Румынія 54 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2024.

Рэзва́н Мары́н (па-румынску: Răzvan Marin; нар. 23 траўня 1996 году) — румынскі футбаліст, абарончы паўабаронца італьянскага клюбу «Эмпалі» (у арэндзе з «Кальяры») і нацыянальнай зборнай Румыніі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай школы з Бухарэсту, аднак кар’еру запачаткаваў у канстанцкім клюбе «Вііторул», зьявіўшыся ў матчы Лігі 1 супраць сталічнай «Сьцяўы»[2]. Свайго першага голу ў чэмпіянаце давялося чакаць ажно да 15 сакавіка 2015 году, улучыўшы мяч у браму ЧФР. У далейшым замацаваўся ў галоўным складзе, а таксама вылучаўся прэсай як таленавіты малады футбаліст. 20 студзеня 2017 году далучыўся да бэльгійскага «Стандарду»[3][4]. Хутка стаў адным з важным гульцом каманды. У 2018 годзе на радзіме быў прызнаны футбалістам году[5]. У красавіку 2019 году было аб’яўлена, што Марын улетку прыяднаецца да нідэрляндзкага «Аякса». Сума пагадненьня скалала 12,5 млн эўра. Румын ня даў рады ў новым клюбе, пасьля чаго быў запазычаны з мажлівасьцю выкупу італьянскім клюбам «Кальяры»[6]. Гэтак і сталася ўлетку 2021, то бо італьянцы выклалі за гульца 10 млн эўра. 5 ліпеня 2022 году накіраваўся ў арэнды ў клюб «Эмпалі», які 29 чэрвеня 2023 году выкупіў ягоны кантракт за 5 млн эўра[7].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2016 году 20-гадовы Марын быў выкліканы ў нацыянальную зборную Румыніі на адборачны матч чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Чарнагорыі[8]. 8 кастрычніка запачаткаваў выступы ў нацыянальнай камандзе, таксама забіўшы гол у выязным матчы супраць зборнай Армэніі (0:5)[9].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Вііторул»:

«Стандард»:

«Аякс»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]