Слабадан Сімавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Слабадан Сімавіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 траўня 1989 (25 гадоў)
Чачак, СФРЮ
Рост 190 см
Вага 80 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слован
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2009
2009—2011
2012—2014
2015—
Нові-Сад
Спартак Субаціца
Дынама Менск
Слован
29 (0)
57 (4)
75 (2)
0 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
22 лістапада 2014.

Слабадан Сімавіч (нарадзіўся 22 траўня 1989, Чачак, СФРЮ) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца славацкага клюбу «Слован».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за сэрбскія каманды «Нові-Сад» і «Спартак» (Субаціца). У складзе апошняй правёў 4 гульні ў Лізе Эўропы. У пачатку лютага 2012 году Сімавіч заключыў трохгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[1], дзе хутка замацаваўся ў аснове. Доўгі час гуляў як апорны паўабаронца, але зь ліпеня 2013 году стаў часьцей выходзіць на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Тады ж стаў часам выконваць функціі капітана каманды[2]. Сэзон 2014 пачынаў, выходзячы на замену, а ў чэрвені 2014 году, у першую чаргу з-за працяглай траўмы Андрэя Быкава, зноўку замацаваўся ў апорнай зоне дынамаўцаў.

У студзені 2015 году перайшоў у браціслаўскі «Слован» пасьля сканчэньня дзеяньня кантракту зь беларускім клюбам[3].

Цікавасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слабадан любіць гішпанскі футбол. Сярод гішпанскіх камандаў аддае перавагу «Мальёрцы»[4].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2013

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]