Станка Ўраз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Станка Ўраз

Станка Ўраз (па-харвацку і па-славенску Stanko Vraz) (сапраўднае імя Jakob Frass, 30 чэрвеня 1810 - 20 траўня 1851) — харвацкі і славенскі літаратар.

Нарадзіўся ў Цэраўцы (Славенія). Стаўся адной з вядучых постацяў харвацкага нацыянальнага адраджэньняІлірскага руху. Паэт, крытык, перакладнік, зьбіральнік фальклёру. Першы харвацкі прафэсыйны літаратар.

У 1842 годзе разам з калегамі Людэвітам Вукацінавічам і Драгуцінам Ракаўцам заснаваў літаратурна-крытычны часопіс "Кола" (Kolo), у якім выступае за эўрапейскія крытэрыі ў літаратуры і супраць літаратурнага дылетантызму. У той жа час лічыў, што літаратура павінна чэрпаць з народнай творчасьці і літаратур іншых славянскіх народаў.

Найкаштоўнейшую частку ягонай літаратурнай спадчыны ўяўляе лірыка каханьня. Аўтар зборнікаў вершаў "Đulabijе" і "Sanak i istina". Выкарыстоўваў клясычныя формы вершу: санэт, баляду, газэлу, раманс.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вершы (па-харвацку)