Сьвентагал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Suint + Galo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Зьвінгель, Жвінгель
Зьвязаныя імёны Galsuintha
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Сьвентагал»

Сьвентагал, Зьвінгель (Жвінгель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Галсьвінта або Гельсьвінт (Galsuintha, Gelsuint) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Сьвінцейка, Швендэр, Сьвентальд; германскія імёны Schwindtke, Schwender, Switald) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[2], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3]. Адзначалася старажытнае германскае імя Swithgils (Swith-gils)[4][a].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: rozdawanie tego zasćiankv od dwv pol tego sioła y od zasćiankv, ktory został kv Zwingielęm, rozdawano tym sposobęm, iako y włoki (12 кастрычніка 1561 году)[6]; listy boyar Swiętogałow (12 траўня 1582 году)[7]; Andrzey Żwingielewicz (1667 год)[8].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле гэтага ж выданьня: Gilswith < Gelesuintha[5]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 569.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 437.
  5. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 556.
  6. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 620.
  7. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. S. 265.
  8. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 6. — Warszawa, 2016. S. 418.