Сюрстрэмінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кансэрваваны сюрстрэмінг

Сюрстрэмінг (па-швэдзку: Surströmming) — швэдзкі нацыянальны прадукт, які ўяўляе сабой кансэрваваны квашаны селядзец. Першапачаткова сюрстрэмінг выраблялі толькі на Высокім беразе, але цяпер яго вытворчасьцью займаюцца практычна на ўсім узьбярэжжы Норлянду.

Гатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Селядзец ловяць у красавіку да нерасту. Галаву і вантробы выдаляюць, але ікру пакідаюць для смаку. Апэндыкс таксама пакідаюць, паколькі ў ім зьмяшчаюцца фэрмэнты, істотна важныя для разьмякчэньня. Селядзец на некалькі дзён кладуць у бочкі зь зьедлівым тузлукам (канцэнтраваным саляным растворам), каб выдаліць кроў і тлушч). Затым рыбу перакладаюць у бочачкі зь менш канцэнтраваным тузлукам, дзе яна размягчаецца і кісьне яшчэ прыкладна два месяцы. У ліпені яе закрываюць у банкі і ставяць у халоднае месца. Якасьць канчатковага прадукту вызначаецца канцэнтрацыяй тузлука і тэмпэратурай, пры якой захоўваюцца бочачкі. Рыба працягвае кіснуць нават пасьля таго, як яе закрываюць у банкі.

Падчас працэсу закісаньня ўласныя фэрмэнты прадукту і бактэрыі ўтвараюць прапіёнавую кісьлю, бутанавую кісьлю і воцатную кісьлю, а таксама серавадарод, што надае рыбе рэзкі непрыемны пах.[1]

Ужываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бутэрброд зь сюрстрэмінгам

Швэды ядуць сюрстрэмінг з варанай бульбай, памідорамі, сырой цыбуляй або з хлябцамі з маслам. Таксама сюрстрэмінг можа выкарыстоўвацца для прыгатаваньня бутэрбродаў. Найбольш распаўсюджаныя напоі, якія ўжываюцца зь сюрстрэмінгам: піва, шнапс, малако або швэдзкі аналяг квасу (муст). Некаторыя вытанчаныя гурманы заядаюць рыбу брусьніцамі і запіваюць малаком.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ On Food and Cooking (Revised Edition). — Scribner, 2004. — ISBN 0-684-80001-2 p. 236
  2. ^ Airlines ban 'foul' Swedish fish.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сюрстрэмінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў