Тацьцяна Паплаўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тацьцяна Паплаўская
Дата нараджэньня 11 лютага 1949 (75 гадоў)
Месца нараджэньня Адэса, Украінская ССР, Савецкі Саюз
Месца вучобы Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1971)
Занятак мовазнаўка
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Вядомая як складальніца параўнальнай тыпалёгіі беларускай і ангельскай моваў
Навуковая ступень доктарка навук (1996)

Тацьця́на Ві́ктараўна Папла́ўская (нар. 1949, Адэса, цяпер Украіна) — беларуская мовазнаўца.

Доктарка філялягічных навук (1996) і прафэсарка (1998). Загадніца катэдры маўленьнязнаўства і тэорыі камунікацыі на Факультэце міжкультурных камунікацыяў МДЛУ (з 1996 году).

У 1971 годзе скончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. У 1976-м пачала выкладаць у Менскім пэдінстытуце замежных моваў. У 1983 годзе выдала ў суаўтарстве манаграфію «Параўнальная тыпалёгія беларускай і ангельскай моваў». У 1993-м выпусьціла манаграфію «Сэгмэнтарная фанэтыка і прасодыя вуснага маўленьня». У 1995 годзе напісала манаграфію «Маўленчы рытм у сынхраніі і дыяхраніі». У 1996-м атрымала навуковую ступеню доктаркі філялягічных навук і заняла пасаду загадніцы катэдры маўленьнязнаўства і тэорыі камунікацыі на Факультэце міжкультурных камунікацыяў МДЛУ. У 1998 годзе атрымала навуковую годнасьць прафэсаркі. У 2012 годзе выпусьціла падручнік «Параўнай і абмяркоўвай». Напісала працы ў галіне фаналёгіі, камунікатыўнага і функцыянальнага мовазнаўства[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/02/11lut-8.indd_.pdf
  2. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 11 лютага 2014. — № 25 (27635). — С. 8. — ISSN 1990-763x.