Тур (горад)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Тур (па-француску: Tours, па-лацінску: Turones, Caesarodunum Turonum, Augusta Turonum) — горад у Францыі ў рэгіёне Цэнтар на рацэ Люара, частка даліны якой уключана ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Насельніцтва — 135 218 чалавек (2009), з прадмесьцямі 307 054. Цэнтар вінаробства. Транспартны вузел, прамысловы цэнтар.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Базыліка Сьвятога Мартына зь яго мошчамі
- Вежа Карла Вялікага (XI—XIII стст.), названая так таму, што яна была ўзьведзеная на месцы пахаваньня чацьвёртай жонкі імпэратара — Люітгарды.
- Катэдральны сабор Сэн-Гатыен (XII—XVI стагодзьдзя)
- Замак (XI стагодзьдзе), у якім месьцяцца выставы сучаснага мастацтва
- Пляц Плюмро
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Анарэ дэ Бальзак — францускі пісьменьнік
- Гары Разэльмак — францускі журналіст і тэлевядоўца
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Тур (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў