Фатых Карагюмрук Стамбул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фатых Карагюмрук
Поўная назва Fatih Karagümrük Sportif Faaliyetler San. Tic. A.Ş.
Заснаваны 1926
Горад Стамбул, Турэччына
Стадыён Алімпійскі імя Ататурка
Умяшчальнасьць: 75 145
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 7 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
karagumruk.com (тур.)

«Фатых Карагюмрук» (па-турэцку: Fatih Karagümrük S.K.) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбула. Месьціцца ў раёне Фатых, праз што мае і сваю назву. Заснаваны ў 1926 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны ўвесну 1926 году дзякуючы намаганьням Мухтара Бэя і аб’яднаньня моладзевых камандаў. У той жа час былі абраныя чырвона-чорныя колеры клюбу, якія сымбалізуюць полымя і дым. «Фатых Карагюмрук» далучыўся да сыстэмы турэцкіх ліг у 1933 годзе, але ў 1942 году клюб быў вымушаны прыпыніць сваё існаваньне. Справа ў тым, што з ініцыятывы тагачаснага міністра адукацыі Хасана Алі Юджэля каманда была пазбаўленая поля, якое перайшло ва ўладаньне спартовага клюбу «Вэфа».

14 ліпеня 1946 году «чырвона-чорныя» аднавілі сваю дзейнасьць пад назвай «Карагюмрук Генчлік». Клюб узяў удзел у першым прафэсійным чэмпіянаце Турэччыны, які ладзіўся ў 1959 годзе. У галоўнай турэцкай лізе каманда пратрымалася ўсяго гады. Толькі на сэзон 1983—1984 гадоў дружына вярнулася ў найвышэйшы дывізіён, але адразу адтуль вылецела. Наступнае вяртаньне «Фатых Карагюмрука» да эліты адбылося ў 2020 годзе[2]. Па вяртаньні каманда мела досыць неблагія вынікі, як то двойчы 8 месца ў сэзонах 2020—2021 і 2021—2022 гадоў і 7 месца ў сэзоне 2022—2023 гадоў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]