Флямэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вядомая танцорка флямэнка Бэлен Мая

Флямэ́нка (па-гішпанску: flamenco) — традыцыйны музычна-танцавальны стыль, які паходзіць з гішпанскай правінцыі Андалюзіі. Флямэнка, як вядома на сёньня, узыходзіць да XVIII стагодзьдзя, была заснавана на аснове андалюзійскай музыкі й танцу. Флямэнка было ўпершыню згадана ў літаратуры ў 1774 годзе ў кнізе Хасэ Кадальса, як жанр, які паходзіць ад андалюзійскай і цыганскай музыкі і танцавальных стыляў. Існуе спрэчка паводле ягонага паходжаньня, бо існуюць розныя меркаваньні й аспэкты на конт паходжаньня стылю, гэтак навукова не даказаныя, але лічыцца, што флямэнка зьвязана з маўрытанскай культурай, але само па сабе зьяўляецца сумесьсю культурных стыляў мусульманаў, цыганаў, кастыльскіх імігрантаў, габрэяў і іншых народнасьцяў Андалюзіі, якія прывялі да стварэньня гэтага жанру. На цяперашні час флямэнка разглядаецца як нематэрыяльная культурная спадчына чалавецтва і рэгіёну Андалюзіі.

Флямэнка ёсьць зьліцьцём музычнага суправаджэньня (токе, гішп. toque), сьпеваў (кантэ, гішп. cante) і танца (байле, гішп. baile). Стыль прадстаўлены некалькімі дзясяткамі разнавіднасьцяў, то бок лік якіх большы за 50. Танцы й песьні флямэнка, як правіла, суправаджаюцца гітарай і пэркусіяй: рытмічным біцьцём у ладкі (пальмас, гішп. palmas), гульнёй на пэркусійнай скрыні (кахон, гішп. cajón); часам — кастаньетамі. Выканаўцы флямэнка называюцца «баядор» (танцор) і «кантаор» (сьпявак), «такаор» (гітарыст).

У апошнія гады папулярнасьць флямэнка значна пашырылася ў Лацінскай Амэрыцы, як то ў Гватэмале, Коста-Рыцы, Панаме й Сальвадоры, дзе ў апошні час зьявіліся шмат групаў і школаў флямэнка. У Японіі флямэнка настолькі папулярны, што колькасьць школаў флямэнка пераўзыходзіць колькасьць аналягічных установаў у Гішпаніі[1]. У лістападзе 2010 году ЮНЭСКО аб’явіла флямэнка нематэрыяльнай культурнай спадчынай чалавецтва[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Mendoza, Gabriela (2011). «Ser flamenco no es una música, es un estilo de vida». El Diario de Hoy: p. 52. (гішп.)
  2. ^ El flamenco es declarado Patrimonio Cultural Inmaterial de la Humanidad por la Unesco. Yahoo Noticias (гішп.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Флямэнкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў