Філіпа Боенс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Філіпа Боенс
Philippa Boyens
Philippa Boyens.jpg
Філіпа Боенс (2012)
Імя пры нараджэньні Philippa Boyens
Месца нараджэньня Новая Зэляндыя
Грамадзянства Сьцяг Новай Зэляндыі Новая Зэляндыя
Прафэсія сцэнарыст
кінапрадусэр
Кар’ера 2001 — цяпер
IMDb ID 0101991

Філі́па Бо́енс (па-ангельску: Philippa Boyens) — новазэляндскі сцэнарыст і кінапрадусэр, якая напісала сцэнары для фільмаў Пітэра Джэксана кінасэрыі «Ўладар пярсьцёнкаў», «Кінг-Конг», «Мілыя косткі» і фільма, які складаецца з трох частак, «Хобіт», дзе яна пісала сцэнар сумесна з Пітэрам Джэксанам і Фрэн Ўолш.

Яна, Джэксан і Ўолш выйгралі прэмію «Оскар» за «Лепшы адаптаваны сцэнар» за фільм «Уладар пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля» на 76-ай цырымоніі ўручэньня прэміі ў 2004 годзе. Яна была таксама са-прадусэрам ва ўсіх фільмах Джэксана, пачынаючы з «Кінг -Конга», і ў фільме «Раён № 9».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучоба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторы час Боенс была студэнткай Оклэндзкага ўнівэрсытэта, скончыўшы яго са ступеньню бакаляўра ангельскай мовы і гісторыі ў 1994 годзе. Яна атрымала ўзнагароду «Выдатнага выпускніка» ад унівэрсытэту ў 2006 годзе.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У яе трое дзяцей: дачка Фібі Гіцінс, сыны Калум Гіцінс (абодва з акторам Полам Гіцінсам) і Ісаак Мілер. Калум граў Галета ў фільме «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да таго як стаць сцэнарыстам, Боенс працавала ў тэатры ў якасьці драматурга, настаўніка, прадусэра і мантажора. Яна таксама правяла час у якасьці рэжысэра ў «Новазэляндзкай гільдыі пісьменьнікаў».

Праца над «Уладаром пярсьцёнкаў»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Боенс стала фанаткай Дж. Р. Р. Толкіна яшчэ дзіцем. Калі Філіпа прыйшла дапамагчы камандзе сцэнарыстаў «Уладара пярсьцёнкаў», яна ўжо прачытала кнігу сем разоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Філіпа Боенссховішча мультымэдыйных матэрыялаў