Хергіцкае ханства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Херґі́цкае ха́нства (па-ангельску: Khergit Khanate) — выдуманая сярэднявечная краіна з сэрыі гульняў «Mount & Blade». Ханства знаходзіцца на паўднёвым усходзе Кальрадыі. У адрозьненьне ад урадлівых цэнтральных земляў Кальрадыі, вялікія стэпі на поўдні ўяўляюць сабой вялізную вобласьць сухіх пашаў. З суровым надвор’ем і малай колькасьцю рэсурсаў, адзінае, на што гэтая зямля багатая, гэта чарады коняў, якія жывуць як ў дзікай прыродзе, гэтак і ўнутры краіны. Менавіта ў гэтай засушлівай пустэльні можна знайсьці херґітаў, паўкачавую суполку паляўнічых ды вершнікаў, якія, як і іх стэпавыя коні, зграбныя, трывалыя, хуткія й тэмпэрамэнтныя. Кіраўніком херґітаў зьяўляецца Санджархан (па-ангельску: Sanjar Khan), а прэтэндэнтам — Дустумхан (па-ангельску: Dustum Khan), яны ж зьяўляюцца напалову братамі (маюць розных маці). Сталіцай ханства зноходзіцца ў месьце Тульґа (па-ангельску: Tulga).

Херґіцкае ханства
[[Хузаіцкае ханства|]]
XIII стагодзьдзе
Герб Хергіцкага ханства
Герб
Месцазнаходжаньне Хергіцкага ханства

Херґіцкае ханства знаходзіцца на паўднёвым усходзе Кальрадыі

Сталіца Тульга
Форма кіраваньня
хан
манархія
Санджархан
Этнічны склад херґіты
Валюта дынар


Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Багештура (па-ангельску: Baheshtur), херґіты былі родам з халодных стэпаў за гарамі, магчыма, да ўсходу ад Кальрадыі. Хаця яны раней займаліся гандлем, учыненьнем набегаў, засяленьнем ды наймам сябе ў якасьці наймітаў для калрадаў, яны не перасяляліся ў сваю вобласьць мапы з Warband, пакуль іх радзіма не была захопленая Вялікай ардой. Гэтыя падзеі прымусілі херґітаў перасяліцца на новае месца, якое ў тыя часы было пад кантролём вэґіраў і якое херґіты цяпер называюць сваім домам. Херґіты зьяўляюцца нашчадкамі Хузаіцкага ханства.

Падзеі незадоўга да Warband[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да таго, як улада перайшла ў рукі Санджархана, краіна належыла бацьку Санджархана й Дустумхана — Янакірхану (па-ангельску: Janakir Khan), а пасьля ягонай сьмерці ўлада паводле традыцыі мусіла быць падзеленай між двух братоў як паміж роўнымі нашчадкамі, але Санджархан узяў усю ўладу ў свае рукі. Ён сьцьвярджае, што гэтае было зроблена толькі таму, што сыны хана звычайна ідуць адзін на аднаго вайной, у выніку чаго ханства падзеліцца на два супрацьстаячыя бакі, і вонкавыя ворагі могуць выкарыстаць гэтыя падзеі, каб захапіць землі херґітаў.

Сымбалі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Херґіцкая нацыянальная жывёла — гэта альбо шэры воўк, намаляваны на гербе фракцыі, або конь, намаляваны на сьцягу Санжархана.

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Херґіцкае ханства мае 4 месты, 7 замкаў, 13 вёсак.

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перавагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Амаль цалкам конныя войскі, якія хутка абучаюцца.
  • Выдатныя конныя лучнікі.
  • Найлепшая стратэгічная манэўранасьць сярод усіх фракцыяў.

Слабасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Херґітаў лёгка перамагчы, калі яны ў абароне або сьпешаныя, або калі ня могуць езьдзіць ды манэўраваць

Жаўнерства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дрэва разьвіцьця херґіцкага жаўнера
1 Херґіцкі супляменьнік (Khergit Tribesman)
2 Херґіцкі застрэльнік (Khergit Skirmisher)
3 Херґіцкі коньнік (Khergit Horseman)
4 Херґіцкі ўдарны коньнік (Khergit Lancer) Херґіцкі конны лучнік (Khergit Horse Archer)
5 Херґіцкі конны вэтэран лучнік (Khergit Veteran Horse Archer)

Прататып[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Херґіцкае ханства відавочна зробленае на ўзор качэўнікаў, у асаблівасьці Мангольскае імпэрыі. Гэты вынік робіцца з прычынаў:

  • Войскі Херґітаў вельмі падобныя да войскаў манголаў, татараў і іншых, гэткі жа акцэнт на коньніцы
  • Тытул лордаў «наён» у Warband, які ўжываўся ў дачыненьні да мангольскай ды цэнтральна-азіяцкай шляхты.
  • Імёны, якія вельмі падобныя на мангольскія й цюрскія.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]