Хэлена Крыстэнсэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Хэлена Крыстэнсэн
Christensen, Helena (FMC) crop.jpg
Хэлена Крыстэнсэн
Дата нараджэньня 25 сьнежня 1968 (45 гадоў)
Месца нараджэньня Капэнгаген, Данія
Рост 178 см
Грудзі 89 см
Стан 61 см
Сьцёгны 88 см
Колер валасоў каштанавыя
Вочы зялёныя
Нацыянальнасьць Сьцяг Даніі Данія

Хэлена Крыстэнсэн (па-ангельску: Helena Christensen) — дацкая супэрмадэль. Нарадзілася 25 сьнежня 1968 году ў Капэнгагене, Данія. Хэлена вырасла ў Даніі, яе бацька — датчанін, а маці родам з Пэру.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя крокі ў мадэльным бізнэсе зрабіла, калі ёй было 9 гадоў. У дзяцінстве марыла стаць сьпявачкай. У 1986 годзе, атрымаўшы тытул Міс Данія ва ўзросьце 18 гадоў, прадстаўляла Данію на конкурсе Міс Сусьвет. Пасьля заканчэньня конкурсу пераехала ў Парыж.

Кар'ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хэлена зьяўляецца адной з самых вядомых мадэляў 1990-х гадоў, удзельнічала ў паказах такіх брэндаў, як Alberta Ferretti, Chanel, CoverGirl, DKNY, Fendi, Gianni Versace Couture, Hennes, Hermes, Karl Lagerfeld, Prada, Revlon, Sonia Rykiel і Valentino. Зьяўлялася на вокладках такіх вядомых часопісаў, як «Elle», «Cosmopolitan», «Marie Claire», «Vogue», «Maxim», «Harper's Bazaar» і «Allure». Таксама была адным з Анёлаў Victoria’s Secret і зьяўлялася ў каталёгах гэтай кампаніі.

У 1991 годзе зьнялася ў музычным кліпе Крыса Ісаака «Wicked Game». Пазьней гэтае відэа было ўключана ў сьпіс MTV «Sexiest Video of All-Time» і тэлеканала VH1 «100 Greatest Videos».

Хэлена валодае антыкварнай крамай на Манхэтэне, Нью-Ёрк. Таксама выпускае лінію адзежы «Christensen & Sigersen», сумесна са сваім даўнім сябрам Ліфам Сігерсэнам, якая прадаецца ў буціку ў Нью-Ёрку. Крыстэнсэн таксама зьяўляецца фатографам і яе працы зьяўляліся ў «Marie Claire» і «ELLE». У Хэлены ёсьць дом ў Манака, а таксама апартамэнты ў Капэнгагене і на Манхэтэне.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Крыстэнсэн доўгі час сустракалася зь лідэрам INXS Майклам Хатчансанам.
  • У яе ёсьць сын Мінгус, які нарадзіўся 13 кастрычніка 1999 году.
  • Сярод хобі Хэлены — кулінарыя, фатаграфія і дызайн інтэр'еру.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]