Цмок
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Цмок на памятнай манэце «Кацігарошак» Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.
Цмок — істота з казак і паданьняў народаў сьвету. Гэта зьмеепадобная істота вялікіх памераў, якая, паводле паданьняў, сілкуецца людзьмі, мае некалькі галоў, можа лётаць і ўмее выдыхаць полымя з сваёй пашчы, валодае чароўнымі здольнасьцямі.
Паданьні і міты пра цмокаў маюцца практычна ўва ўсіх народаў сьвету. Характарыстыкі цмокаў і стаўленьне да іх у розных культурах розныя. У традыцыі краін Далёкага Усходу цмокі пераважна адлюстроўваюцца добрымі заступнікамі людзей. Заходняй традыцыі ўласьціва ўяўленьне цмокаў у выглядзе злых істот, зь якімі ўступаюць у бой шляхетныя рыцары.
Глядзі таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Цмок — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў