Чуваская Вікіпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чуваская Вікіпэдыя — разьдзел Вікіпэдыі на чуваскай мове. Існуе з канца 2004, разьвіваецца добраахвотнікамі энцыкляпэдычнай справы і назапашвае матэрыялы на чуваскай літаратурнай мове.

У сакавіку 2014 году зьмяшчала болей за 28 200 артыкулаў, у 11 лістапада 2016 — болей за 36 000.

На профіль чуваскай Вікіпэдыі ўплывае расейская Вікіпэдыя — зь яе перакладаюць артыкулы, пераносяць шаблёны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2004 годзе ўдзельнік Kostik Vento (Канстанцін Хлызаў) падаў заяўку ў Фонд Вікімэдыя на адкрыцьцё чуваскага падзелу Вікіпэдыі. У лістападзе чуваскі профіль Вікіпэдыі быў запушчаны.

У сьнежні зьяўляюцца першыя артыкулы і зьмяняецца выгляд галоўнай старонкі. Стваральнік 1-га артыкула — Untifler, ён жа даў жыцьцё татарскаму і башкірскаму разьдзелам Вікіпэдыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чуваская Вікіпэдыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў