Расейская Вікіпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Лягатып расейскай Вікіпэдыі

Расейская Вікіпэдыя (па-расейску: Русская Википедия) — разьдзел Вікіпэдыі на расейскай мове, заснаваны 20 траўня 2001 году.

На 1 кастрычніка 2008 году колькасьць артыкулаў наблізілася да адзнакі ў 319 000. Разьдзел знаходзіцца на дзясятым месцы па ліку артыкулаў. На 21 верасьня 2008 году разьдзел займае шостае месца па якасьці артыкулаў, саступаючы толькі ангельскаму, нямецкаму, францускаму, гішпанскаму і італьянскаму разьдзелам.

Назва «расейская» (як і іншыя аналягічныя назвы — ангельская Вікіпэдыя, француская Вікіпэдыя і т. п.) азначае не прыналежнасьць да этнаса або дзяржавы, а толькі мову, на якой напісаныя артыкулы.

На пачатак кастрычніку 2008 году ТАЦ Вікіпэдыі ў Яндэкс.Каталёгу роўны 21 000, і яна знаходзіцца на 15-м месцы сярод сайтаў рунэту[1].

Колькасьць артыкулаў у расейскай Вікіпэдыі значна павялічылася дзякуючы ўлучэньню артыкулаў са старых энцыкляпэдыяў і робатам. Робаты загрузілі, напрыклад, тысячы артыкулаў пра астэроіды.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя расейскай Вікіпэдыі
Расейская Вікіпэдыя ў дзясятцы найбуйнейшых
  • 2008 год
    • 8 студзеня — напісаны 225 000-ы артыкул.
    • 17 сакавіка — напісаны 250 000-ы артыкул.
    • 19 траўня — Расейская Вікіпэдыя ўвайшла ў дзясятку найбуйнейшых разьдзелаў Вікіпэдыі, стаўшы другой (пасьля японскай) вікіпэдыяй у дзясятцы, якая выкарыстоўвае альфабэт не на аснове лацініцы.
    • 18 ліпеня — напісаны 300 000-ы артыкул.

[рэдагаваць] Склад

[рэдагаваць] Апаратнае забесьпячэньне

Расейскі разьдзел разам з астатнімі разьдзеламі Вікіпэдыі працуе на сэрвэрным клястары з некалькіх сот сэрвэраў. Падрабязьней гл. meta:Hardware (анг.).

[рэдагаваць] Праграмнае забесьпячэньне

Выкарыстоўваецца рухавік MediaWiki. Падрабязнасьці аб выкарыстоўванай вэрсіі MediaWiki і ўсталяваных пашырэньнях можна паглядзець тутака.

[рэдагаваць] Тэматыка артыкулаў

Па стане на чэрвень 2008 году, найболей шматлікімі зьяўляюцца артыкулы, прысьвечаныя:

  • Выбітным асобам — больш 56 800;
  • Населеным пунктам — больш 53 000;
  • Фільмам — каля 11 700;
  • Аб'ектам NGC — каля 7900.

[рэдагаваць] Удзельнікі

Удзельнікам зьяўляецца любы карыстач Інтэрнэту, які зрабіў хоць бы адну праўку ў расейскай Вікіпэдыі.

Удзельнікі расейскай Вікіпэдыі могуць быць зарэгістраванымі карыстачамі або ананімамі. У першым выпадку яны могуць валодаць правамі адміністратара, бюракрата і/або чэк-юзэра.

Ананімы не рэгіструюцца ў праекце, але робяць ананімныя праўкі. Часьцей за ўсё гэта альбо выпадкова трапіўшыя ў Вікіпэдыю, новыя будучыя ўдзельнікі, замежныя ўдзельнікі (якія прастаўляюць інтэрвікі). Ананімныя ўдзельнікі ня могуць загружаць файлы і рэдагаваць паўзаблякаваныя артыкулы. У гісторыі правак запісваецца іх IP-адрас.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі маюць свой нік і аўтарызуюцца, уводзячы свае лагін і пароль. Пасьля рэгістрацыі ўдзельнікі маюць права загружаць файлы, пераназываць артыкулы, а праз некалькі дзён рэдагаваць паўзаблякаваныя артыкулы. Сталыя актыўныя ўдзельнікі маюць права ўдзельнічаць у выбарах Арбітражнага камітэту, адміністратараў і бюракратаў.

Адміністратары маюць дадатковыя правы — блякаваньне ўдзельнікаў, выдаленьне артыкулаў, праўка цалкам заблякаваных артыкулаў (поўнае блякаваньне і здыманьне ўсіх відаў блякаваньняў). У расейскай Вікіпэдыі самая нізкая колькасьць адміністратараў сярод буйных Вікіпэдый (акрамя Японскай), але ўдзельная вага іх пераўзыходзіць некаторыя Вікіпэдыі, напрыклад, партугальскую (0,3 ‰).

Бюракраты могуць пераназываць уліковыя запісы ўдзельнікаў, прысвойваць статус адміністратара і бота. Усе бюракраты зьяўляюцца адначасова і адміністратарамі.

Чэк-юзэры маюць доступ да прылад, якія дазваляюць у выпадку неабходнасьці атрымаць доступ да дадатковых дадзеных аб карыстачах. Для выдачы дадзеных правоў ўдзельнікі абавязаныя паведаміць свае рэальныя дадзеныя. Гэтаксама яны абавязваюцца выконваць правілы, і ў выпадку іх парушэньня дадзеныя правы могуць быць адкліканыя.

[рэдагаваць] Геаграфічнае разьмеркаваньне ўдзельнікаў

Па стане на кастрычнік 2007 году ўдзельнікі расейскай Вікіпэдыі (па прадстаўленай імі інфармацыі) прадстаўляюць звыш 30 краін.

Большасьць удзельнікаў, вядома, з Расеі. Толькі ў двух найбуйнейшых гарадах краіны іх колькасьць складае некалькі сот у кожным: каля 600 удзельнікаў самаідэнтыфікуюцца як удзельнікі з Масквы, больш 300 — як удзельнікі з Санкт-Пецярбургу. У кожнай з такіх краін, як Беларусь, Украіна, Нямеччына, Ізраіль і ЗША, знаходзіцца парадку 50—150 удзельнікаў расейскай Вікіпэдыі.

[рэдагаваць] Вікісустрэчы

Некаторыя ўдзельнікі Вікіпэдыі сустракаюцца ў рэальным жыцьці на т. зв. вікісустрэчах. Першая вікісустрэча ўдзельнікаў разьдзелу Вікіпэдыі на расейскай мове прайшла 1 траўня 2005 году ў Санкт-Пецярбургу.

[рэдагаваць] Праблемы

[рэдагаваць] Пошукавыя сыстэмы

У большасьці выпадкаў наведвальнікі сайтаў прыходзяць з пошукавых сыстэм.

З-за складанасьцяў расейскай мовы большасьць карыстачоў ужываюць расейскія пошукавыя сыстэмы. У самай папулярнай расейскай сыстэмы (Яндэкс) у альгарытме асобным чынам (у адрозьненьне ад Google або Yahoo!) улічваецца элемэнт спасылкавага ранжаваньня, а не «вагу» старонкі. Гэта прыводзіць да таго, што пабочныя старонкі, заснаваныя на тэкстах Вікіпэдыі або нават відавочныя клоны Вікіпэдыі могуць стаяць на больш высокіх пазыцыях у выдачы Яндэкса, чым зыходныя вікіпэдычныя артыкулы. Іншая сыстэма, Рамблер, меней схільная ўплыву спасылкавага ранжыраваньня, але яна меней папулярная сярод карыстачоў Рунэту.

З пошукавымі сыстэмамі зьвязаная яшчэ адна праблема. Так як Вікіпэдыя — наведвальны рэсурс, шматлікія артыкулы (напрыклад, Кава) стала падвяргаюцца нападкам спамэраў, якія спрабуюць разьмясьціць у іх спасылкі на свае сайты камэрцыйнага характару, таму ўсе вонкавыя спасылкі ўсіх разьдзелаў Вікіпэдыі маюць атрыбут nofollow. Гэта прадухіляе пераход пошукавых робатаў па вонкавых спасылках зь Вікіпэдыі і не дазваляе штучна падвышаць рэйтынг сайту шляхам павелічэньня колькасьці спасылак на яго. Акрамя таго, удзельнікі адсочваюць зьмены ў артыкулах і звычайна хутка адкочваюць праўкі спамэраў.

[рэдагаваць] Разьвіцьцё Інтэрнэту

Нягледзячы на высокія тэмпы росту, у Расеі і іншых краінах, дзе шмат расейскамоўных жыхароў, узровень разьвіцьця Інтэрнэту ніжэй, чым у ЗША або краінах Заходняй Эўропы, а дзель карыстачоў, наведвалых сайт энцыкляпэдыі, выкарыстаючы мадэмнае злучэньне з пачасовай аплатай — вышэй.

[рэдагаваць] Войны правак

У расейскай Вікіпэдыі «войны правак» найболей часта сустракаюцца ў артыкулах на рэлігійныя тэмы, пра сэксуальныя меншасьці (асабліва ў артыкулах на гомасэксуальную тэматыку) і некаторыя спрэчныя гістарычныя тэмы (напрыклад, гісторыя СССР у 20-30-я гады XX стагодзьдзя, вайна ў Нагорным Карабаху). Аднак здараюцца і выключэньні. Напрыклад, вайна правак была ў артыкуле аб карэйскай страве Кімчхі.

Да 2006 году найболей спрэчнай зьяўлялася тэматыка армяна-азэрбайджанскага канфлікту.

Найболей моцнае распаўсюджваньне ў 2006 годзе атрымалі так званыя «гомавойны» (войны правак у артыкулах і абмеркаваньнях на гомасэксуальную тэматыку). Удзельнікі гомавойн умоўна дзеляцца на ўдзельнікаў, якія прытрымліваюцца кансэрватыўных поглядаў на гомасэксуалізм, нэйтральных удзельнікаў і ўдзельнікаў, што адносяцца да сэксуальных меншасьцяў талерантна (памяркоўна) або спагадліва-пазітыўна, а таксама ўдзельнікаў, прыналежных да гэтых меншасьцяў. За год больш 20 артыкулаў на сэксуальную тэматыку былі выдаленыя, у той жа час 3 артыкулы атрымалі статус «добрых». Асобныя прадстаўнікі абодвух бакоў былі заўважаныя ў выкарыстаньні віртуалаў, і справа даходзіла да пазоваў у «Арбітражны камітэт» Вікіпэдыі.

Іншым чыньнікам канфліктаў сталі тэорыі, не прызнаваныя навуковай супольнасьцю або якія не адпавядаюць крытэрам значнасьці — Новая храналёгія, «штучная сыбірская мова» (гл. Сыбірская Вікіпэдыя).

[рэдагаваць] Аўтарскае права

Як праяву вандалізму можна разглядаць і масавую публікацыю інфармацыі, і загрузку выяваў, абароненых аўтарскім правам, хоць у гэтым выпадку вандалізм часам не прызнаецца. Нягледзячы на пэўнасьць (у большасьці выпадкаў) такіх артыкулаў, публікацыя падобных тэкстаў можа прывесьці да юрыдычных праблем Вікіпэдыі. Па гэтым чыньніку падобныя артыкулы выдаляюцца, што таксама тармозіць разьвіцьцё Вікіпэдыі.

[рэдагаваць] Міжасобасныя высьвятленьні адносін

Адной з галоўных праблем зьяўляецца выкарыстаньне Вікіпэдыі як трыбуны выразу сваіх поглядаў і палігона для высьвятленьня адносін адзін з адным. Абодва боку прыводзяць свае, часьцей за ўсё суцэль абгрунтаваныя погляды, але адмаўляюцца прыводзіць артыкулы да нэйтральнага пункта гледжаньня.

Часам падобнае прыводзіць ня толькі да войн правак, але і да больш сур'ёзных наступстваў. Напрыклад, пры выбарах адміністратараў некаторыя ўдзельнікі ацэньваюць ня толькі здольнасьць удзельніка бесстароньне выконваць функцыі адміністратара, але і яго стаўленьне да таго або іншага аб'яднаньня ўдзельнікаў, палітычныя погляды і т. п. Гэта неаднаразова прыводзіла да таго, што статус адміністратара не прысвойваўся ўдзельніку зь вялікім досьведам, які, па меркаваньні шматлікіх удзельнікаў (ад ½ да ⅔ якія прынялі ўдзел у галасаваньні), мог бы стаць добрым адміністратарам.

[рэдагаваць] Узнагароды

[рэдагаваць] Унутраныя ўзнагароды

У расейскай Вікіпэдыі існуе сыстэма ўзнагарод для артыкулаў, якія вылучаюцца высокай якасьцю і інфарматыўнасьцю. Існуе адмысловы партал: Вікіпэдыя:Узнагароды, прысьвечаны гэтаму пытаньню.

Па стане на 11 красавіка 2007 гаду ў расейскай Вікіпэдыі ёсьць тры віды ўзнагарод:

Удзельнікі адпаведных праектаў лічаць, што гэтыя ўзнагароды зьяўляюцца стымулам для напісаньня як мага больш якасных артыкулаў. Для адмыслова актыўных і ўнеслых вялікі фундуш вікіпэдыстаў прадугледжаная сыстэма ордэнаў.

[рэдагаваць] Узнагароды й прэміі праекту

[рэдагаваць] Прэмія Рунэту

Прэмія Рунэту — расейская агульнанацыянальная ўзнагарода ў вобласьці высокіх тэхналёгій і інтэрнэту, якой заахвочваюцца выбітныя заслугі кампаній-лідэраў у вобласьці інфармацыйных тэхналёгій і электронных камунікацый, дзяржаўных і грамадзкіх арганізацый, бізнэс-структур, а таксама асобных дзеячаў, унеслых значны фундуш у разьвіцьцё расейскага сэгмэнта сеткі Інтэрнэт (Рунэту)[3].

  • Прэмія Рунэту — 2007 (27 лістапада 2007 году). Расейская Вікіпэдыя ляўрэат прэміі ў намінацыі «Навука й адукацыя», а таксама дыплямант «Народнай дзясяткі» Прэміі Рунэту — 2007 (8-ае месца).[4]
  • Прэмія Рунэту — 2006 (29 лістапада 2006 году). Расейская Вікіпэдыя ляўрэат прэміі ў намінацыі «Навука й адукацыя».[5]

[рэдагаваць] РОТОР і РОТОР++

Сеткавы конкурс РОТОР, асаблівасьць якога складаецца ў тым, што намінаваць і галасаваць за праекты могуць толькі вядомыя дзеячы Рунэту (чальцы зьвязу ЕЖЕ).

  • РОТОР-2008 (травень 2008 году). Расейская Вікіпэдыя выйграла намінацыю «Інтэрнэт-супольнасьць году» і ў чацьвёрты раз заняла II месца ў намінацыі «Навукова-адукацыйны сайт году».[6]
  • РОТОР-2007 (сакавік 2007 году). Расейская Вікіпэдыя заняла два ганаровых другіх месцы, у намінацыях «Інтэрнэт-супольнасьць году», саступіўшы праекту Хабрахабр, і «Навукова-адукацыйны сайт году», саступіўшы праекту Вокруг света. Усяго прагаласавала ледзь больш 220 чалавек.[7]
  • РОТОР-2006 (2006 год). Расейская Вікіпэдыя заняла другое месца ў намінацыі «Навукова-адукацыйны сайт году», саступіўшы праекту «Матэматычныя эцюды». У галасаваньні прыняў удзел 141 чалавек.[8]
  • РОТОР++ (2005 год). У Вікіпэдыі другое месца ў намінацыі «Навукова-адукацыйны сайт году», першае — у сайта elementy.ru[9].

[рэдагаваць] Залаты сайт

Залаты сайт — усерасейскі адкрыты інтэрнэт-конкурс, заснаваны ў 1998 годзе пры ўдзеле IT-карпарацый IBS, APC, Intel і Microsoft.

  • Залаты сайт — 2007 (6 сьнежня 2007 году). Расейская Вікіпэдыя стала ляўрэатам у намінацыі «Клясыка»[10].

[рэдагаваць] Крытыка

[рэдагаваць] Шавінізм

Па меркаваньні некаторых вікіпэдыстаў, расейскі разьдзел Вікіпэдыі мае ярка выяўлены шавіністычны ўхіл. Так, напрыклад, артыкул пра Рэспубліку Беларусь працягвае менавацца «Белоруcсия». Спробы ўжываньня ў артыкулах правільнага найменьня гэтай краіны – «Беларусь» – з цягам часу таксама выпраўляюцца на «Белорусcия». Назва «Белорусcия» выкарыстоўваецца таксама і ў катэгорыях, напрыклад: Категория:История Белоруссии, Категория:Культура Белоруссии, Категория:Политика Белоруссии і г.д. Усё гэта стварае дадатковыя цяжкасьці, бо шмат хто пад расейскім тэрмінам «Белорусcия» разумеюць толькі БССР, а не сучасную Рэспубліку Беларусь.

Шавінізм некаторых удзельнікаў расейскага разьдзелу Вікіпэдыі датычыцца ня толькі артыкулаў пра Беларусь. Ён сустракаецца і ў артыкулах, датычных Украіны, Малдовы, Кыргыстану, Грузіі і г.д.

Усё гэта нэгатыўна адбіваецца на нэйтральнасьці артыкулаў расейскай Вікіпэдыі, а некаторыя ўдзельнікі назаўсёды пакідаюць гэты разьдзел.

[рэдагаваць] Гістарычныя забабоны

[рэдагаваць] ВКЛ

Тэндэнцыйнасьць да гісторыі ВКЛ. У асноўнай меры пераважае і знаходзіць падтрымку летувіскі (жамойцкі) погляд на гісторыю гэтай краіны. Шматлікія выбітныя асобы Літвы (Беларусі) штучна прыпісваюцца да сучасных летувісаў.

[рэдагаваць] Масковія

Міталёгізацыя гісторыі Расеі да стварэньня Расейскай імпэрыі.

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі