Эва Мэндэс
| Эва Мэндэс | |
| Eva Mendes | |
Эва Мэндэс, студзень 2008 году |
|
| Дата нараджэньня | 5 сакавіка 1974 (39 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Маямі, Флорыда |
| Грамадзянства | |
| Прафэсія | акторка |
| Кар’ера | 1998 — цяп. час |
| IMDb | ID 0578949 |
Э́ва Мэ́ндэс (па-ангельску: Eva Mendes; нарадзілася 5 сакавіка 1974 году[1], Маямі, штат Флорыда[2]) — амэрыканская акторка.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Раньнія гады [рэдагаваць]
Эва Мэндэс нарадзілася ў Маямі ў сям'і кубінскіх імігрантаў, але вырасла ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія. Вучылася ў сярэдняй школе імя Гербэрта Гувэра ў Глендэйле, затым вучылася ва Ўнівэрсытэце штата Каліфорнія ў Нортрыджы на дызайнэра інтэр'ераў, але пакінула навучаньне дзеля акторскай кар'еры.
Кар'ера [рэдагаваць]
Мэндэс пачынала са здымак у рэкляме, відэакліпах (яна зьнялася ў кліпах «Hole In My Soul» групы Aerosmith і «Miami» Ўіла Сьміта) і гуляла эпізадычныя ролі ў тэлесэрыялах і фільмах з нізкім бюджэтам. Прарыў у яе акторскай кар'еры адбыўся пасьля фільма «Трэніравальны дзень», дзе яна выканала вядучую жаночую ролю. Фільм атрымаў некалькі ўзнагарод і быў цёпла сустрэты крытыкамі, а Мэндэс запомнілася яшчэ і тым, што паўстала ў карціне цалкам аголенай.
Пасьля гэтага акторку сталі запрашаць у сур'ёзныя праекты з моцным акторскім складам: у камэдыі «Затрымаўся ў табе» і «Правілы здыму: Мэтад Хітча», трылер «Па-за часам», баявікі «Падвойны фарсаж» і «Аднойчы ў Мэксыцы» (за апошні фільм Мэндэс атрымала намінацыю на Teen Choice Awards). У лютым 2007 года на экраны выйшаў фільм «Зманлівы гоншчык», у якім яна выканала ролю сяброўкі галоўнага героя, Зманлівага гоншчыка.
Мэндэс зьяўляецца мадэльлю, якая рэклямуе прадукцыю кампаніі «Рэўлон». У 2006 годзе часопіс «Maxim» аддаў ёй 27 страчку свайго рэйтынгу Hot 100.
Фільмаграфія [рэдагаваць]
| Фільмы | |||
|---|---|---|---|
| Год | На беларускай мове | На мове арыгінала | Роля |
| 2009 | Дрэнны лейтэнант | Bad Lieutenant | |
| Каралева Поўдня | Queen of the South | Тэрэза Мэндоса | |
| 2008 | Жанчыны | The Women | Крыстэл Ален |
| Мсьцівец | The Spirit | Пясок | |
| 2007 | Live! | Live! | Кэці |
| Чысьцільшчык | Cleaner | Эн Норкат | |
| Уладары ночы | We Own The Night | Аманда Хуарэс | |
| Зманлівы гоншчык | Ghost Rider | Раксана Сімпсан | |
| 2006 | Даверся мужчыне | Trust the Man | Фэйт |
| 2005 | 3 і 3 | 3 & 3 | Габрыэла |
| Гісторыя Ўэндэла Бэйкера | The Wendell Baker Story | Дорын | |
| Правілы здыму: Мэтад Хітча | Hitch | Сара | |
| 2003 | Затрымаўся ў табе | Stuck on You | Эйпрыл |
| Па-за часам | Out of Time | Алекс Дыяс Ўітлак | |
| Аднойчы ў Мэксыцы | Once Upon a Time in Mexico | Агент Ахедрэс | |
| Падвойны фарсаж | 2 Fast 2 Furious | Моніка Фуэнтэс | |
| 2002 | Усё аб Бэнджамінах | All About the Benjamins | Джына |
| 2001 | Трэніравальны дзень | Training Day | Сара |
| Скразныя раненьні | Exit Wounds | Трыш | |
| 2000 | Гарадзкія легенды 2 | Urban Legends: Final Cut | Ванэса Вальдэён |
| 1999 | Мой брат — сьвіньня | My Brother the Pig | Мацільда |
| 1998 | Ноч у Роксбэры | A Night at the Roxbury | Сяброўка нявесты |
| Дзеці кукурузы 5: Палі жаху | Children of the Corn V: Fields of Terror | Кір | |
Зацемкі [рэдагаваць]
- ^ У NY Times Movie Guide датай нараджэньня паказаны 1974 год, хоць некаторыя крыніцы прыводзяць 1978 год, як напрыклад AskMen.com.
- ^ Паводле [1], хоць у некаторых крыніцах месцам нараджэньня няслушна паказваецца Х'юстан, штат Тэхас