Электронная музыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Trautonium, 1928

Электронная музыка (ад анг. Electronic music, у простамоўі таксама «электроніка») — шырокі музычны жанр, які абазначае музыку, створаную з выкарыстаньнем электронных музычных інструмэнтаў. Хоць першыя электронныя інструмэнты зьявіліся яшчэ напачатку XX стагодзьдзя, электронная музыка як жанр разьвілася ў другой палове XX стагодзьдзя й на пачатак XXI стагодзьдзя ўключае дзясяткі разнавіднасьцяў.

Электронная музыка апэруе гукамі, якія ўтвараюцца пры выкарыстаньні электронных тэхналёгіяў і электрамэханічных музычных інструмэнтаў. Прыкладамі электрамэханічных музычных інструмэнтаў могуць служыць тэлармоніюм, арган Гаманда й электрагітара. Чысты электронны гук атрымліваюць, ужываючы такія інструмэнты як тэрмэнвокс, сынтэзатар і кампутар.

Электронная музыка першапачаткова асацыявалася толькі з заходняй акадэмічнай музыкай, але гэта зьмянілася са зьяўленьнем даступных па кошце электронных сынтэзатараў ў канцы 1960-х гадоў. Сынтэзатары, дзякуючы свайго ўмеранага кошту, сталі даступныя ня толькі буйным студыям гуказапісу, але таксама й шырокай публіцы. Гэта зьмяніла вобраз папулярнай музыкі — сынтэзатары сталі выкарыстоўваць шматлікія рок- і поп-артысты. З гэтага моманту электронная музыка стала звыклай часткай папулярнай культуры. Сёньня электронная музыка ўключае ў сябе вялікую колькасьць розных стыляў ад экспэрымэнтальнай акадэмічнай музыцы да папулярнай электроннай танцавальнай музыкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]