Ян Нікадзім Лапацінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Нікадзім Лапацінскі
Ян Нікадзім Лапацінскі
Ян Нікадзім Лапацінскі

Герб «Любіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 верасьня 1747
Сар’я
Памёр 13 кастрычніка 1810
Шаркоўшчына
Пахаваны
Род Лапацінскія
Бацькі Мікалай Тадэвуш Лапацінскі
Барбара Копец
Дзеці Тэкля з Лапацінскіх[d], Ігнацы Лапацінскі[d] і Антаніна з Лапацінскіх[d]

Ян Нікадзім Лапацінскі (15 верасьня 1747, Сар’я13 кастрычніка 1810, Шаркоўшчына) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста амсьціслаўскі (з 1767).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Я. Н. Лапацінскі, XVIII ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Лапацінскіх гербу «Любіч», сын Мікалая Тадэвуша і Барбары з Копцяў. Меў братоў Юзэфа, Станіслава і Тамаша Ігнація.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1791 на ягоны загад у Лявонпалі збудавалі мураваную калёну ў гонар Канстытуцыі 3 траўня[1].

Працягваў папаўняць фамільны архіў, бібліятэку і мастацкія зборы. Адкрыў у Лявонпалі ткацкую мануфактуру, майстэрні вырабу дываноў і капелюшоў, суконную фабрыку.

Займаўся гравіраваньнем, малюнкам, дробнай скульптурай, быў мэцэнатам мастацтва і калекцыянэрам. У культурнай гісторыі адзначыўся найперш сваімі гравюрамі па медзі.

Апошні пэрыяд жыцьця правёў у сваім маёнтку ў Шаркоўшчыне, дзе яго і пахавалі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Людміла Хмяльніцкая. Лапацінскія // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 334.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]