Believe (песьня Дзімы Білана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Believe
Сынгл Дзімы Білана
Выпушчаны сакавік 2008
Фармат CD
Запісаны 2008
Жанр поп
Працягласьць 03:13
Лэйбл Gala Records
Прадусар Яна Рудкоўская
Храналёгія сынглаў Дзімы Білана
Never Let You Go
2006
Believe
2008
Lonely
(2008)

Believe (па-беларуску: Павер) — песьня, якая прынесла перамогу Дзіму Білану 24 траўня 2008 году на Міжнародным конкурсе «Эўрабачаньне-2008» у Бялградзе (Сэрбія). Песьня заняла 1 месца з 272 баламі ў фінале, а ў першым паўфінале конкурсу — 3 месца з 135 баламі. Першы раз песьня была выкананая 9 сакавіка падчас расейскага адборачнага туру Эўрабачаньня. Па выніках галасаваньня тэлегледачоў, Дзіма Білан увайшоў у лік фіналістаў і атрымаў права ізноў прасьпяваць кампазыцыю «Believe» у фінальным туры конкурсу «Эўрабачаньне-2008», які мінуў 24 траўня ў Бялградзе.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

9 сакавіка кампазыцыя «Believe» была прадстаўленая на суд журы і тэлегледачоў у этэры канала «Расея». Па выніках аб'яднанага галасаваньня журы і тэлегледачоў, якое праходзіла ў прамым этэры тэлеканала, Дзіма Білан зь песьняй «Believe» набраў 54 бала, пакінуўшы ззаду Сяргея Лазарава, Аляксандра Панаётава і Жэню Атрадную. Такім чынам, па выніках нацыянальнага адборачнага конкурсу, Дзіма Білан атрымаў права ў другі раз прадставіць Расею на Міжнародным Конкурсе «Эўрабачаньне».

[рэдагаваць] Сынгл

У 2008 годзе выйшаў сынгл Дзімы Білана «Believe», на якім, акрамя ангельскай вэрсіі, прысутнічае вэрсія на гішпанскай мове (Creer), вэрсія на расейскай мове (Усё ў тваіх руках) і караоке вэрсія.

[рэдагаваць] Зьмест

[рэдагаваць] Расейская вэрсія сынгла

  1. Believe (радыё-вэрсія)
  2. Believe (са скрыпкай)
  3. Believe (караоке, са скрыпкай)
  4. Believe — «Усё ў тваіх руках» (расейская вэрсія)
  5. Believe (расейская вэрсія, караоке)
  6. Believe (відэакліп)
  7. Як раней 2.0
  8. Як раней 2.0 (караоке)
  9. Фотасэсія
  10. Dima’s biography (біяграфія Дзімы Білана, на ангельскай)
  11. Believe ДзіБілан — Плюшавы

[рэдагаваць] Вэрсія для Нямеччыны

  1. Believe (вэрсія для «Эўрабачаньня»)
  2. Believe (радыё-вэрсія)
  3. Believe (расейская вэрсія)
  4. Believe (відэакліп)

[рэдагаваць] Вэрсія для Бэльгіі

  1. Believe (радыё-вэрсія) — 3:17
  2. Believe (расейская вэрсія) — 3:17
  3. Believe (гішпанская вэрсія) — 3:17
  4. Believe (відэакліп) — 4:03

[рэдагаваць] Чарты

чарты на 2008 год пазыцыя
Russian Airplay Chart[1] 1
Swedish Singles Chart[2] 28

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ tophit.ru
  2. ^ Sweden Singles Chart

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Папярэднік:
Марыя Шэрыфавіч
«Molitva»
Пераможца «Эўрабачаньня»
2008
Пераемнік:
Аляксандар Рыбак
«Fairytale»
Папярэднік:
Serebro
«Song #1»
Песьня ад Расеі на «Эўрабачаньні»
2008
Пераемнік:
Анастасія Прыходзька
«Мамо»
Асабістыя прылады