Geometry Dash

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Geometry Dash — кампутарная гульня, створаная ў жанры 2D-плятформару. Спачатку была даступная толькі для тэлефонаў, з часам зрабілася даступнай і для настольных кампутараў. Гульню зрабіў Робарт Тапала са Швэцыі, пад псэўданімам RobTop. Працэс гульні — праходзіць узроўні пад рытмічную музыку. Ва ўзроўнях прысутнічаюць шмат рэжымаў гульні, якіх сем. Гульцы могуць ствараць новыя ўзроўні і выкладаць іх у анлайн, калі ўзроўні зьяўляюцца верыфікаыанымі. Самы папулярны па спампоўкам унутры гульні ўзровень — OuterSpace, яго спампавала прыкладна 80 мільёнаў гульцоў. Гульня была анансавана 29 красавіку 2013 году. У гульне існуе толькі анґельская мова і яе альфабэт, мову ніяк нельга зьмяніць у наладах.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя версіі гульні і і рэліз[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульня пачала існаваць з рэлізу трэйлеру на канале RobTop. Спачатку ў гульне ў першай версіі, 1.0, было толькі 7 афіцыйных узроўняў (ад Stereo Madness да Jumper, уключаючы апошні), толькі 2 рэжыма гульні (куб і човен/карабель), вельмі няшмат блокаў ў стваральніку: было толькі няшмат квадратных блокаў, шыпоў, батутаў і парталаў. За аснову гульні была ўзята The Impossible Game. Але нашчадак значна пераўзышоў свой арыґінал. У гульню ў той час у асноўным гулялі людзі з Рэспублікі Карэі, што пацвярджаецца вялікай колькасцю карэйскамоўных допісаў тых часоў на форуме Geometry Dash World, які быў створаны аматарамі гульні, і йіншых форумах. Гульня па большасьці ў першых аднаўленьнях не змянялася значна — часьцей за ўсё дадаваліся новыя рэжымы гульні і аб’екты ў стваральнік узроўняў, адчыняючы новыя прасторы складанасьці і прыгажосьці для ўзроўняў. Ну і ў кожным абнаўленні таксама прысутнічалі новыя афіцыйныя ўзроўні, якія выкладаліся з мэтай показу новых гульнявых мэханік. Амаль заўсёды распрацоўшчык будаваў 1 узровень і за рэдкім выключэннем 2. У версіі 1.3 быў дададзены рэжым гульні шар. У 1.6 былі дададзены манеткі ў афіцыйныя ўзроўні.

Аднаўленьне 1.9[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аднаўленьне 1.9 выйшла 9 лістапада 2014 году[1]. Гэта было рэвалюцыйнае аднаўленьне ў гісторыі гульні, якое зьмяніла ўсьо. Цяпер зьявілася магчымасьць выкарыстоўваць музыку з музыкальнага сэрвісу Newgrounds, што дазволіла пераадолець абмежаваньне зь 13 песень у гульне да амаль 1.3 мільёнаў[2]. Таксама дадаўся рэжым гульні «хваля»[3], які дазволіў зьдзейсніць рэвалюцыю ў сьфэры магчымай складанасьці ўзроўняў. Сама тэндэнцыя да выкарыстаньня хвалі пачалася празь узровень Nine Circles, які пачаў аднайменную сэрыю ўзроўняў, асноўную цяжкасьць гэймплэю ў якой склядае хваля. Таксама ў 1.9 была дадана сістэма акаўнтаў і рэзервовых капіяваньняў, якая дазваляла рабіць захаваньня праґрэсу.

Аднаўленьне 2.0[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аднаўленьне 2.0 выйшла ў сьвет 26 жніўня 2015 году[4]. У йім быў даданы новы гульнявы пэрсанаж пад назвай робат. У рэдактары дадаліся трыґеры, якія дапамагаюць стварэньню эфектаў, якія адлюстроўваюцца на экране гульца, а таксама групы аб’ектаў і каналі колеру (у 1.9. йіх было 4, у 2.0 йіх стала 999, а ў 2.1 — 9999). Невялікую ролю ў рэдактары згулялі таксама і парталы тэлепартацыі.

Аднаўленьне 2.1[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аднаўленьне 2.1 выйшла ў сьвет 16 студзеня 2017 году[5]. У аднаўленьні зьявіўся новы гульнявы рэжым павук і афіцыйны ўзровень, базаваны на павуцэ. Дадалася 4х хуткасьць, што дазволіла лепш рытмаваць ґэймплэй (то бок гульнявы працэс) з дынамічнымі момантамі музыцы. Дадалася магчымасьць прывязаньня да акаўнту сваіх акаўнтаў у іншых сацсетак, а менавіта Twitch ды Twitter. Дадаліся штодзённыя ўзроўні, за праходжаньне якіх магчыма атрымаць унутрагульнявыя ўзнагароды ў выглядзе брыльянтаў. Гульня зрабілася болей аптымізаванай: цяпер у наладах магчыма было абраць мод «нізкай якасьці», які не зьмяншае колькасьць аб’ектаў ва ўзроўне (як гэта робяць мады самога ўзроўня), а прыбярае часткі, якія пакідаюць за сабою парталы і персанажы.

Аднаўленьне 2.2[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Над аднаўленьнем 2.2 распрацоўнік працуе з моманту выкладаньня 2.1. Па афіцыйных дадзеных, аднаўленьне павінна выйсьце у кастрычніку 2023 году[6]. Самыя ўплывовых функцый аднаўленьня: Даданьне новага гульнявага рэжыму: Свінґоптар; Даданьне новага рэжыму: плятформару; Даданьне функцыі мультыплэеру[7]; Даданьне рэдактару часьцін; Даданьне 2 афіцыйных узроўняў; Даданьне магчымасьці перамяшканьня аб’ектаў ўнутры стваральніка з дапамогай сістэмы Keyframe; Функцыя паварочваньня камары; Даданьне дадатковых гукаў ў рэдактар гульні, якія будуць выкарыстоўвацца адрозна ад песьні; Новыя аб’екты і трыґеры ў стваральніке ўзроўняў. Па меркаваньні пераважнай большасьці гульцоў, гэтае аднаўленьне зробіцца самым уплывовым аднаўленьнем за гісторыю гульні. Таксама пасьля 2.2 распрацоўнік плянуе пачаць найміт працаўнікоў, якія будуць дапамагаць яму з распрацоўкай гульні і ў яе дасьледаваньні.

Іншыя гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля аднаўленьня 1.9 распрацоўнік гульні пачаў працаваць над дадатковымі прыкладаньнямі да арыгінальнай гульні, у якіх адлюстроўваў функцыі наступных (2.0, 2.1, 2.2) аднаўленьняў

Geometry Dash Lite[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Geometry Dash Lite зьяўляецца дадаткам для тых гульцоў, у якіх няма грошай на тое, каб плаціць за арыгінал. Прыкладаньне безкаштоўнае. Там размешчаны ўсі афіцыйныя ўзроўні да вэрсіі 1.6, не ўключаючы яе.

Geometry Dash Meltdown[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Geometry Desh Meltdown была выпушчана 19 сьнежня 2015 года[8]. Яна ўключае ў сябе функцыі аднаўленьня 2.0 з трыма эксклюзіўнымі ўзроўнямі.

Geometry Dash World[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Geometry Dash World выйшла ў сьвет 21-22 сьнежня 2016 года[9]. Яна ўключае ў сябе 10 дадатковых узроўняў, якія патрэбны быць пройдзеныя па чарзе, якія разьбітыя на 2 г зв. сьветы. У гульне даступны пошук узроўняў і табліца лідараў, якія не працуюць, але былі даданыя ў аднаўленьні 2.1.

Geometry Dash SubZero[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Geometry Dash SubZero выйшла 21 сьнежня 2017 году[10]. Яно ўключае ў сябе функцыі аднаўленьня 2.2 і тры дадатковыя ўзроўні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://geometry-dash.fandom.com/wiki/Update_1.9
  2. ^ Станам на жнівень 2023 году
  3. ^ Ад анґельскага «wave», двслоўны пэракляд
  4. ^ https://geometry-dash.fandom.com/wiki/Update_2.0
  5. ^ https://geometry-dash.fandom.com/wiki/Update_2.1
  6. ^ https://geometry-dash.fandom.com/wiki/Update_2.2
  7. ^ Гэта функцыя выступае, як асобная вокладка, то бок без уваходу ў гэтую вокладку гуляць у мультыплэеры будзе немагчыма.
  8. ^ https://geometry-dash.fandom.com/wiki/Geometry_Dash_Meltdown
  9. ^ https://geometry-dash.fandom.com/wiki/Geometry_Dash_World
  10. ^ https://geometry-dash.fandom.com/wiki/Geometry_Dash_SubZero