| URL | twitter.com |
|---|---|
| Камэрцыйны? | так |
| Тып | сэрвіс мікраблогінгу |
| Рэгістрацыя | абавязковая |
| Даступныя мовы | ангельская, нямецкая, француская, гішпанская, італьянская, японская |
| Уладальнік | Джэк Дорзі, Эван Ўільямс, Біз Стоўн |
| Пачатак працы | 2006 год |
| Бягучы стан | працуе |
Twitter (чытаецца як твітэр; па-ангельску: Twitter — цвыркаць, цілікаць) - сацыяльная сетка і плятформа мікраблогінгу, якая прапаноўвае сваім карыстальнікам магчымасьць пасылкі і атрыманьня паведамленьняў, вядомых як твіты (анг. tweets). Твіты — тэкставыя паведамленьні да 140 сымбаляў, якія адлюстроўваюцца на старонцы аўтара твіта і старонках падпісаўшыхся на абнаўленьні чытачоў (анг. followers, літ. пасьлядоўнікаў).[1] Кожны аўтар можа абмежаваць кола карыстальнікаў, якія могуць бачыць ягоныя паведамленьні, але па змоўчваньні абнаўленьні можа бачыць кожны. З канца 2009 году карыстальнікі могуць сачыць ня толькі за іншымі аўтарамі паасобку, але і падпісвацца на адмысловыя сьпісы карыстальнікаў.[2][3]
Створаны Джэкам Дорсі [4] ў 2006 годзе, Твітэр хутка заваяваў папулярнасьць ва ўсім сьвеце. Па стане на 1 студзеня 2011 году, сэрвіс налічвае больш за 200 млн. карыстальнікаў.
Статыстыка [рэдагаваць]
Па стане на сьнежань 2012 года наступныя акаўнты маюць найбольшую колькасьць пасьлядоўнікаў [5]
- Lady Gaga (32,049,140 фолавераў)
- Justin Bieber (31,377,695)
- Katy Perry (29,977,472)
- Rihanna (27,230,980)
- Барак Абама (24,418,534)
Па стане на люты 2013 года наступныя акаўнты зь Беларусі маюць найбольшую колькасьць пасьлядоўнікаў [6]
- Живущая в Сети (@bygirl) (5316 фолавераў)
- velcom (@by_velcom) (3302)
- life:) Belarus (@life_belarus) (2965)
- Будзьма беларусамі (@budzma) (2241)
- Всё о финансах (@financetut) (2207)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ About Tweets (Twitter Updates), Twitter Support (анг.)
- ^ There’s a List for That, Twitter Blog (анг.)
- ^ How To Use Twitter Lists, Twitter Support (анг.)
- ^ Odeo Releases Twttr
- ^ Top Twitter User Rankings & Stats
- ^ Статыстыка сацыяльных сетак на Socialbakers
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Twitter — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Twitter.com (анг.)(італ.)(гішп.)(ням.)(фр.)(яп.)
| Гэта — накід артыкула пра Інтэрнэт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |