Lockheed U-2
| U-2 Dragon Lady | |
|---|---|
| Тып самалёта: | Самалёт-выведнік |
| Павозка (экіпаж), чал.: | 1/2 |
| Краіна-вытворца: | ЗША |
| Гісторыя: | |
| Час эксплюатацыі: | 1957 — цяперашнi час |
| Выкарыстаньне: | ВПС ЗША |
| Гісторыя вытворчасьці: | |
| Канструктар: | Кларэнс Джонсон |
| Першы палёт: | 1 жніўня 1955 |
| Вытворца: | Lockheed Skunk Works |
| Усяго выраблена: | каля 86 |
| Памеры: | |
| даўжыня, м: | 19,2 |
| Размах крылаў, м: | 31,4 |
| Вышыня, м: | 4,88 |
| Плошча крылаў, м²: | 92,9 |
| Маса: | |
| Пусты, кг: | 6760 |
| Максымальная, кг: | 18 100 |
| Рухавікі: | |
| Рухавікі: | General Electric F118-101 |
| Цяга, кгс: | 84,5 kN |
| Характарыстыкі: | |
| Макс. хуткасьць, км/г: | 805 |
| Далёкасьць палёту, км: | 10 300 |
| Практычная столь, м: | звыш за 21 300 |
| Узбраеньне: | |
| Выявы ў: | Вікісховішчы |
Lockheed U-2 — звышвышынны выведнiк. Мае неафiцыйнае прозвiшча Dragon Lady (бел. Цмок-жанчына). Прыняты на ўзбраеньне ў ВПС ЗША. Папярэдне выкарыстоўваўся ў iнтарэсах ЦРУ ЗША.
Гiсторыя [рэдагаваць]
На пачатку 1950-х, калi Халодная вайна набiрала моц, ваенныя ЗША запатрабавалi лепшы вышынны самалёт-выведнiк, каб лепш уяўляць сабе савецкiя магчымасьцi i намеры. Існуючыя самалёты-выведнікi, у першую чаргу бамбавікі, пераабсталяваныя для выведкі, былі ўразьлівыя для зэнітнай артылерыі, ракет і зьнішчальнікаў. Лічылася, што калi самалёт мог лётаць на вышынi 21 000 м, то ён быў бы па-за дасяжнасьцю савецкіх зьнішчальнікаў, ракет і нават радара. Гэта б дазволіла пралятаць над тэрыторыяй СССР (сьвядома парушаючы яго паветраную прастору) для аэравыведкі.
Пад кодавай назвай «Лысы Арол» ВПС выдаў Bell Aircraft, Martin Aircraft і Fairchild Engine and Airplane кантракты для распрацоўкі прапаноў па новых самалётах-выведніках. Чыноўнікі Lockheed Aircraft Corporation пачулі аб праекце і папрасілі авіяцыйнага інжынэра Кларэнса «Кэлі» Джонсана, каб ён прыдумаў дызайн. Джонсан быў бліскучым распрацоўшчыкам, які адказваў за распрацоўку P-38 Lightning і P-80. Ён працаваў у адасобленым падразьдзяленьнi кампаніі, якое ў жарт называлася Skunk Works (літаральна «скунсавыя майстэрні»).
Дызайн Джонсана, якi называўся CL-282, уяўляў спалучэньне доўгіх крылаў плянэру зь фюзэляжам ад іншага зь яго праектаў, Lockheed F-104 Starfighter. Каб захаваць вагу, у першапачатковым дызайне адсутнiчалi звычайныя шасі, а самалёт уздымаўся з калыскi і садзiўся на санках. Дызайн быў адхілены ВПС, але прыцягнуў увагу некалькіх грамадзянскіх асоб з адказнай камiсii, у прыватнасьці, Эдвіна Лэнда, бацькi імгненнай фатаграфіі. Лэнд прапанаваў дырэктару ЦРУ Алену Далесу, што яго ведамства павінна прафінансаваць і пачаць эксплёатацыю гэтага самалёта. Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Эйзэнхаўэрам, Lockheed атрымала $22,5-мільённы кантракт на першыя 20 самалётаў. Ён быў перайменаваны ў U-2, дзе «U» спасылалася на наўмысна расплывістае пазначэньнее «utility» (карыснасьць). ЦРУ азначыла праект як «AQUATONE», а ваенна-паветраныя сілы выкарыстоўвалi імя «OILSTONE».
Першы палёт адбыўся на выпрабавальным палiгоне Groom Lake (Area 51) 1 жніўня 1955 гада. У гэты дзень плянавалiся толькi хуткасныя прабежкi. Але плянэр самалёту быў настолькі эфэктыўны, што самалёт падскочыў у паветра на хуткасцi ў 70 вузлоў (130 км/г).
Працуючы на кампанiю Perkin-Elmer, Джэймс Бэйкер распрацаваў оптыку для шырокафарматнай камэры, якая павiнна была выкарыстоўвацца на U-2. Гэтая новая камэра дазваляла разглядаць дэталi памерам 2,5 фута (76 см) з вышыні 60 000 футаў (18 000 м). Балянсыроўка мела вырашальнае значэньне на U-2, i таму камэра павiнна была выкарыстоўваць дзьве фотастужкi, з касэтамi на розных баках, што дазваляла падтрымліваць збалянсаванае разьмеркаваньне вагі на працягу ўсяго палёту.
Першыя аблёты Савецкага Саюза адсочвалiся радарам, i ЦРУ ініцыяваў праект RAINBOW для зьніжэньня радыёлякацыйнай прыкметнасьцi U-2. Гэтыя намаганьні, у выніку, аказаліся няўдалымі, і пачалася праца над наступным самалётам — SR-71 Blackbird.
Вытворчасьць была адноўлена ў 1980-х гадах для стварэньня мадэляў TR-1/U-2R.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Lockheed U-2 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||||||||||||||