Nokia 1100

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Nokia 1100 / Nokia 1101
Nokia1100.jpg
Вытворца Nokia
Дыяпазоны частасьцяў GSM 900, GSM 1800
Тып корпусу клясычны
Вага 1100 — 93 г
1101 — 86 г
Памер 106×46×20 мм
Фотакамэра не
Інтэрфэйсы не

Nokia 1100 — двухдыяпазонны мабільны тэлефон фірмы Nokia. Спрошчаная мадэль з манахромным экранам і ліхтарыкам.

Nokia 1101 — палегчаная вэрсія мадэлі Nokia 1100. Зьявілася магчымасьць доступу ў інтэрнэт WAP.

Мадэль Nokia 1100 была распрацаваная ў 2002 годзе. Стваральнікамі яна звалася проста «Пэні». Мадэль выводзілася на рынак у 2003 годзе і прызначалася для новых хуткарослых рынкаў, у прыватнасьці, Кітая. За пяць гадоў было прададзена 200 млн асобнікаў гэтай лінейкі, г.зн. у сярэднім каля мільёна асобнікаў у тыдзень. На дадзены момант гэты тэлефон пабіў усе продажы. Раней лідэрам Nokia быў тэлефон Nokia 3310.


Тэхнічныя характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэхнічныя характарыстыкі Nokia 1100 і Nokia 1101
Мадэль 1100 1101
Агульныя характарыстыкі
Дата выхаду на рынак 2003 г. няма дадзеных
Дыяпазоны частасьцяў GSM 900, GSM 1800
Памеры й вага
Вага 93 г 86 г
Памер 106×46×20 мм
Аб’ём 72 см³
Канструкцыя
Тып корпусу клясычны
Канструкцыя зьменныя панэлі, пылаабарона
Антэна убудаваная
Зьменнныя панэлі ёсьць, Xpress-on covers
Варыянты колеру корпусу няма дадзеных
Матэрыял корпусу плястык
Званкі
Тып мэлёдыяў звычайныя
Лік мэлёдый 35
Вібразванок ёсьць
Рэдактар мэлёдыяў ёсьць
Сувязь
Доступ у інтэрнэт не WAP 1.1
Паведамленьні
Дадатковыя функцыі SMS увод тэксту са слоўнікам (T9 Text Input®), шаблёны паведамленьняў, адпраўка SMS некалькім адрасатам
Іншыя функцыі
Гучная сувязь (убудаваны дынамік) не
Аўтадазвон ёсьць
Рэжымы кадаваньня гуку HR, FR, EFR ёсьць
Экран
Тып экрана манахромны экран
Памер экрана лік радкоў — 5, 96x65 пікс.
Мультымэдыйныя магчымасьці
Убудаваная фотакамэра не
Дыктафон не
Гульні ёсьць
Акумулятар
Тып акумулятара Li-Ion
Ёмістасьць акумулятара 850 мАг
Час гутаркі 4 г 30 хвіл
Час чаканьня 400 г
Запісная кніжка і арганайзэр
Запісная кніжка ў апараце 50 нумароў
Пошук па кніжцы ёсьць
Абмен паміж SIM-картай і ўнутранай памяцьцю ёсьць
Прамы (flash) набор 9 нумароў
Арганайзэр будзільнік, калькулятар
Дадатковая інфармацыя
Камплектацыя тэлефон, акумулятар, сеткавае з/у, інструкцыя тэлефон, акумулятар, сеткавае з/у, інструкцыя, дыск ПА
Асаблівасьці злучаныя SMS паведамленьні, сэкундамэр, таймэр зваротнага адліку, канвэртар валют, магутны сьвятлодыёд-ліхтарык

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Commons-logo.svg  Nokia 1100сховішча мультымэдыйных матэрыялаў