Opeth

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Opeth

Opeth у 2009 годзе ў Bijou Theater, Ноксьвіл, Тэнэсі.
Інфармацыя
Гадыад 1990
АдкульСтакгольм, Швэцыя
Жанр(ы)Прагрэсіў-дэт-мэтал, прагрэсіў-мэтал, прагрэсіў-рок
ВыдавецCandlelight, Century Black, Peaceville, Music for Nations, Koch, Roadrunner
Зьвязаныя праектыKatatonia, Bloodbath, Steel, Porcupine Tree, Storm Corrosion
Удзельнікі
opeth.com

Opeth — швэдзкі прагрэсіў-мэтал гурт з Стакгольму, створаны ў 1990 годзе. Галоўнай творчай і рухальнай сілай, нягледзячы на зьмены ў складзе, зьяўляецца вакаліст, гітарыст і аўтар песень Мікаэль Окерфэльт. На працягу ўсяго творчага шляху ў сваіх, часта доўгіх, кампазыцыях Opeth злучала прагрэсіўныя, народныя, блюзавыя, клясычныя і джазавыя рысы; у раньняй творчасьці адзначаецца вельмі моцны ўплыў блэк- і дэт-мэталу. Многім песьням уласьцівыя ўстаўкі з выкарыстаньнем акустычнай гітары, рэзкая зьмена дынамікі, выкарыстаньне як чыстых сьпеваў, гэтак і гроўлінгу. Па выхадзе кожнага зь першых чатырох альбомаў Opeth рэдка давалі канцэрты, але пасьля альбому Blackwater Park (2001) гурт адзначыўся некалькімі сусьветнымі турамі ў падтрымку сваіх альбомаў.

Opeth выпусьцілі 10 студыйных альбомаў, тры канцэртныя DVD і тры канцыэртныя альбомы (два зь якіх ідуць разам з DVD), а таксама два бокс-сэта. Першы альбом — Orchid — выйшаў у 1995 годзе. Гурт прадаў больш як 1,5 млн альбомаў і DVD[1].

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьпіс удзельнікаў Opeth

Цяперашні склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дыскаграфія Opeth

Студыйныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Man, The Myth, The Manager! (анг.) // Opeth Fan Club Sweden, 13 лістапада 2009 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]