Іван Зянькоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Зянькоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 верасьня 2003(2003-09-02)[1] (20 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахцёр Салігорск
Нумар 99
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—4 Шахцёр Салігорск 28 (0)
2022 Шахцёр Петрыкаў 23 (4)
Зборныя
2023—4 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 лістапада 2023.

Іва́н Зянько́ў (нар. 2 верасьня 2003 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец салігорскага футболу. У складзе «Шахцёра» пачаў абараняць клюбныя колеры юнацкіх камандаў. У 2021 годзе быў пераведзены ў дублюючы склад. У лютым 2022 году далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» зь Першай лігі[2]. Дэбютаваў у складзе каманды 9 красавіка, згуляўшы супраць наваполацкага «Нафтану». Першы гол здабыў 23 красавіка ў матчы супраць «Воршы». У гэтай жа сустрэчы адзначыўся галявой перадачы. Гулец хутка замацаваўся ў складзе клюбу ды стаў адным з ключавых футбалістаў каманды. Па сэзоне вярнуўся ў Салігорск.

25 лютага 2023 году ў складзе салігорцаў згуляў, зьявіўшыся замест Мікіты Корзуна на 91-й хвіліне, у матчы Супэркубка Беларусі супраць «Гомлю»[3]. У матчах кубка краіны выбыў з турніру ў матчах супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». Запачаткаваў выступы ў Найвышэйшай лізе 18 сакавіка ў матчы супраць «Нафтану». На пачатку траўня за клюб не гуляў, але пасьля стала трапіў у асноўны склад каманды.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 2023 году футбаліст атрымаў выклік у моладзевую зборную Беларусі на кваліфікацыйныя матчы чэмпіянату Эўропы[4]. Дэбютаваў за зборную 13 кастрычніка 2023 году ў матчы супраць зборнай Партугаліі[5].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]