Імавернасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Імавернасьць (імаверная мера), праўдападо́бнасьць[1], верае́мнасьць[2] — лікавая мера магчымасьці наступленьня пэўнай падзеі.

З практычнага пункту гледжаньня, імавернасьць падзеі — гэта суадносіна колькасьці тых назіраньняў, пры якіх падзея, якая разглядаецца, наступіла, да агульнай колькасьці назіраньняў. Такое трактаваньне дапушчальна ў выпадку дастаткова большай колькасьці назіраньняў ці вопытаў. Напрыклад, калі сярод сустрэтых на вуліцы людзей прыкладна палова — жанчыны, то можна сьцьвярджаць, што імавернасьць таго, што сустрэты на вуліцы чалавек апынецца жанчынай, роўная 1/2. Іншымі словамі, ацэнкай імавернасьці падзеі можа служыць частасьць яго наступленьня ў працяглай сэрыі незалежных паўтарэньняў выпадковага экспэрымэнту.

Згодна з вызначэньнем П’ер-Сымон Ляпляса, мерай імавернасьці называецца дроб, лічнік якой ёсьць лік усіх удачных выпадкаў, а назоўнік — лік усіх роўнамагчымых выпадкаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Слоўнік матэматычнае тэрміналёгіі // Беларуская Навуковая Тэрміналёгія. У чатырох кнігах / Адказны за выпуск: Валер Булгакаў. — Выданьне другое, стэрэатыпнае. — Arche, 2010. — Т. 2. — С. 253.
  2. ^ Слоўнік фізычнае тэрміналёгіі // Беларуская Навуковая Тэрміналёгія. У чатырох кнігах / Адказны за выпуск: Валер Булгакаў. — Выданьне другое, стэрэатыпнае. — Arche, 2010. — Т. 3. — С. 132.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Імавернасьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў