Вайдыла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вайдыла
лац. Vajdyła
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XIV стагодзьдзе
Памёр 1381(1381)

Вайдыла (? — 1381) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, радца вялікіх князёў Альгерда і Ягайлы, староста лідзкі (1373—1381).

Валодаў Дуброўнай, атрымаў ад вялікага магістра дзьве гуфы (прыкладна каля 15—20 гектараў) зямлі каля ордэнскага замка Рагніту.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Вайдыла (імя)

Вайдэль (Weidel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вайд- (вейд-) (імёны ліцьвінаў Войдаўт, Вейдман; германскія імёны Weidelt, Weidman) паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша'[2]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Wadila (Wadelo, Wadel[3], Watilo)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Waydel (Хроніка Віганда), Waydelo (29 верасьня 1379 году[5])[6], Waytil (1379—1380 гады)[7], Woydilo[8], Woydolo[9] (17 лютага 1387 году), Woydilo[a] або Воидило[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пячаць Вайдылы (прарысоўка)

«Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» называе Вайдылу «парабкам нявольным, халопам» вялікага князя Альгерда, у якога той сьпярша быў пекарам, потым расьцілаў ложак і падаваў яму ваду піць. Узвышаны Альгердам, атрымаў ад яго ў трыманьне Ліду.

Яшчэ больш узвысіўся за наступным вялікім князем Ягайлам, які ў 1379 годзе даў яму ў жонкі сваю сястру Марыю Альгердаўна. Упамінаецца ў хроніцы Віганда з Марбургу пад 1375 годам, быў пасярэднікам пры перамовах Ягайлы з крыжакамі, як сьведка падпісаў умовы Ягайлы зь Інфлянцкім ордэнам 1379 і 1380 гадоў.

Калі князь Кейстут на кароткі час захапіў у Ягайлы літоўскі сталец, то ён загадаў схапіць і павесіць Вайдылу. Калі Ягайла вярнуў сабе сталец, то ў якасьці помсты за забойства загадаў зьняволіць Вітаўта, сына Кейстута, у Крэўскім замку[10], а сваякоў Кейстутавай жонкі Біруты — Відзімонта і Бутрыма — пакараў сьмерцю[11].

Мова і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Паводле лацінамоўнага сьпісу Летапісцу вялікіх князёў літоўскіх (Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie), Вайдыла «па-народнаму» называўся «халоп» (wulgariter chlop dictus). Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[12].

Да ўмовы Ягайлы з крыжакамі (1380 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[13][14]:

ВОИДИЛОВА ПЕЧАТЬ

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 259.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Forssner T. Continental-Germanic Personal Names in England in Old and Middle English Times. — Uppsala, 1916. P. 238.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1491.
  5. ^ Договор о перемирии на 10 лет между ВКЛ и Тевтонским орденом (1379), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  6. ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845, P. 55.
  7. ^ Voigt V. Geschichte Preussens, von den ältesten Zeiten bis zum Untergange der Herrschaft des deutschen Ordens. — Königsberg, 1832. S. 354.
  8. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 4—5.
  9. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 7.
  10. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 94.
  11. ^ Ліцкевіч А. Комплекс звестак «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» пра нобіля Вайдылу: да праблемы верагоднасці і кантэксту // Studia Historica Europae Orientalis. Вып. 6, 2013. C. 154—156.
  12. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
  13. ^ Semkowicz W. Braterstwo szlachty polskiej z bojarstwem litewskiem w unii Horodelskiej 1413 roku // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. — Kraków, 1914. S. 410.
  14. ^ Ліцкевіч А. Комплекс звестак «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» пра нобіля Вайдылу: да праблемы верагоднасці і кантэксту // Studia Historica Europae Orientalis. Вып. 6, 2013. C. 140, 148.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]