Джон Ленан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джон Ленан
Джон Ўінстан Она Ленан
John Lennon portrait.jpg
Дата нараджэньня 9 кастрычніка 1940
Месца нараджэньня Сьцяг Вялікабрытаніі Лівэрпул (Вялікабрытанія)
Дата сьмерці 8 сьнежня 1980
Месца сьмерці Сьцяг ЗША Нью-Ёрк (ЗША)
Гады творчасьці 19571975, 1980
Краіна Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Прафэсіі музыка, сьпявак, паэт, кампазытар, мастак, пісьменьнік
Інструмэнты гітара, фартэпіяна, губны гармонік
Жанры рок, псыхадэлічны рок, рок-н-рол
Гурты The Quarrymen, The Beatles, Plastic Ono Band
Супрацоўніцтва Эрык Клэптан, Дэйвід Боўі, Элтан Джон
Лэйблы Parlophone, Capitol, Apple, EMI, Geffen, Polydor
Узнагароды Ордэн Брытанскай імпэрыі (па-ангельску: MBE), атрымаў у1965 годзе, вярнуў у 1969 годзе ў знак пратэсту супраць удзелу Вялікабрытаніі ў грамадзянскай вайне ў Нігерыі)
http://www.johnlennon.com

Джон Лéнан (пры нараджэньні Джон Ўінстан Ленан, пасьля імя зьменена на Джон Ўінстан Она Ленан (па-ангельску: John Winston Ono Lennon), 9 кастрычніка 1940, Лівэрпул (Вялікабрытанія) — 8 сьнежня 1980, Нью-Ёрк (ЗША) — легендарны брытанскі рок-музыка, сьпявак, паэт, кампазытар, мастак, літаратар. Заснавальнік і лідэр гурту The Beatles, адзін з найбольш пасьпяховых і ўшанаваных крытыкай выканаўцаў папулярнай музыкі ў XX стагодзьдзі. Падчас сумеснай працы ў гурту The Beatles утварыў разам з Полам Макартні адно з найбольш славутых і пасьпяховых песьнятворчых партнэрстваў у гісторыі папулярнай музыкі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да «Бітлз»: 1940—1959[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і Джуліі і Альфрэда Ленанаў, якія неўзабаве пасьля гэтага разыйшліся. Выхоўвала Джона сястра яго маці Мімі Сьміт і яе муж Джордж, якія ня мелі сваіх дзяцей. Зь сям’ёй Сьміт Джон правёў усе свае дзіцячыя і юнацкія гады.

З 1952 па 1957 гг. навучаўся ў сярэдняй школе Кўорыбэнк (Quarry Bank High School) у Лівэрпулі.

Першую гітару Джон атрымаў у падарунак ад маці, калі яму было 16 гадоў. Менавіта яна раней дала сыну ўпершыню паслухаць музыку Элвіса Прэсьлі і навучыла іграць на банджа. Цётка Мімі ніколі не ўхваляла зацікаўленасьці свайго пляменьніка музыкай.

Свой першы гурт — The Quarrymen (названая ў гонар школы Кўорыбэнк) — Джон заснаваў разам са школьнымі сябрамі ў 1956 годзе. Акрамя Джона ў гурце ігралі яшчэ пяць чалавек. У ліпені 1957 году Ленан пазнаёміўся з Полам Макартні і прыняў яго ў групу. Макартні ж прывёў у гурт свайго сябра Джорджа Гарысана.

У 1958 годзе маці Джона загінула, калі яе на вуліцы зьбіла машына. Сьмерць маці моцна паўплывала на Джона. Праз усё жыцьцё ён нёс адчуваньне гэтае страты, якое адлюстраваў у некаторых сваіх песьнях «Julia» (Джулія), «Mother» (Маці) і «My Mummy’s Dead» (Мая матуля памерла).

Джон ня змог здаць выпускныя іспыты ў школе і патрапіў у Лівэрпулскі каледж мастацтваў толькі ў выніку пратэжаваньня сваёй цёткі. Праз рэгулярныя парушэньні дысцыпліны і высьмейваньне выкладчыкаў Джон быў выключаны з каледжу.

У 1959 годзе гурт The Quarrymen спыніў сваё існаваньне, а ў пачатку 1960 году Джон, Пол Макартні, Джордж Гарысан і Сьцю Саткліф, сябра Джона з мастацкага каледжу, ўтварылі гурт The Beatles (спачатку ён называўся Silver Beetles). Так распачалася гісторыя самага славутага музычнага гурту ўсіх часоў і народаў.

Джон Ленан, 1964 год

Эпоха «Бітлз»: 1960—1969[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хоць зь цягам часу кожны з удзельнікаў The Beatles зазьзяў уласным непаўторным музычным сьвятлом і зрабіў свой унікальны ўнёсак у посьпех гурту, утварыўся гурт з ініцыятывы і вакол Джона Ленана. Пол Макартні ў адным са сваіх інтэрвію ў 1987 годзе прызнаўся, што ён і яго сябры па гурту ледзь не пакланяліся Джону: «Ён быў, быццам, наш уласны маленькі Элвіс… Мы ўсе глядзелі на яго зьнізу ўверх. Ён быў старэйшы і ён быў лідарам ва ўсім; ён быў самы дасьціпны і востры на розум»[1].

У 1962 годзе ажаніўся са сваёй сяброўкай з часоў мастацкага каледжу Сынтыяй Паўэл (Cynthia Powell). У красавіку 1963 году ў самы разгар бітламаніі ў іх нарадзіўся сын Джуліян (Julian). Шлюб Джона і Сінтыі пратрываў да 1967 году.

Пасьля году бітламаніі ў Вялікабрытаніі і, асабліва, пасьля гістарычнага выступу The Beatles у лютым 1964 году ў тэлевізійным шоў Эда Салівана ў ЗША, калі яны ўжо сталі зоркамі сапраўды сусьветнага маштабу, распачаўся пэрыяд няспынных канцэртаў гурту, здымкаў фільмаў, запісаў новых твораў. Менавіта Ленан у той час быў заклапочаны тым, што аматары гурту на канцэртах The Beatles ня мелі магчымасьці слухаць музыку праз моцны лямант аўдыторыі, і тым, што ў выніку гэтага пачала цярпець музычнасьць гурту. Свае пачуцьці на гэты конт ён выказаў у песьні «Help!» (Дапамажыце!). Ленан казаў: «Я менавіта гэта й меў на ўвазе… Гэта я пеў „дапамажыце“»[2].

У 1966 годзе ў адным са сваіх інтэрвію заўважыў: «Хрысьціянства сыйдзе. Яно зьнікне і згубіць значэньне… Мы зараз болей папулярныя, чым Ісус — я ня ведаю, што сыйдзе першым — рок-н-рол ці хрысьціянства»[3]. Гэты камэнтар быў практычна незаўважаны ў Вялікабрытаніі, але выклікаў шквал абурэньня, калі быў перадрукаваны пяцьцю месяцамі пазьней у ЗША. Наступствы гэтай заявы ў ЗША — публічнае спальваньне пласьцінкаў The Beatles, акцыі пратэсту Ку-клюкс-клану, пагрозы на адрас Ленана — прывялі да рашэньня гурту спыніць канцэртныя гастролі.

У 1967 годзе зьняўся ў антываеннай камэдыі «Як я выйграў вайну».

У 1969 годзе ажаніўся на японскай мастачцы Ёка Она. Пасьля знаёмства зь Ёка Она творчыя інтарэсы Ленана выйшлі па-за межы The Beatles. У 19681969 гадох запісаў разам з Она тры альбомы экспэрымэнтальнай музыкі: «Unfinished Music No.1: Two Virgins» (Незавершаная музыка №1: дзьве нявіннасьці), «Unfinished Music No.2: Life with the Lions» (Незавершаная музыка №2: жыцьцё з ільвамі) «Wedding Album» (Вясельны альбом). У 1969 годзе яны разам з Эрыкам Клэптанам ўтварылі гурт The Plastic Ono Band і запісалі канцэртны дыск «Live Peace in Toronto 1969» (Мір жыўцом у Таронта 1969).

Першым сышоў з The Beatles у верасьні 1969 году, але пагадзіўся не афішаваць распад гурту да ўзгадненьня астатнімі сябрамі гурту ўмоваў іх новых кантрактаў. Джон быў разьюшаны, калі даведаўся, што скарыстаць увагу мэдыяў вырашыў Пол Макартні, каб самому абвесьціць пра распад The Beatles і праз тое паспрыяць продажам свайго першага сольнага альбома. Пазьней Джон напісаў: «Я утварыў гэты гурт. Я яго распусьціў. Не бывае прасьцей».[4]

Пасьля «Бітлз»: 1970—1980[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1970 годзе Джон і Ёка прайшлі ў Каліфорніі працяглы курс псыхатэрапіі г. зв. «першаснага крыку», які быў закліканы зьняць эмацыйны боль раньняга дзяцінства. Вынікам гэтага вопыту стаў першы сольны глыбока эмацыйны і найбольш ухвалены крытыкамі альбом Ленана «John Lennon/Plastic Ono Band».

Разам зь Ёка Она пераехаў жыць у Нью-Ёрк у 1971 годзе.

Крытыка Ленанам вайны ЗША ў Віетнаму спрычынілася да працяглых спробаў адміністрацыі Рычарда Ніксана дэпартаваць музыку з краіны. З-за гэтага на працягу 5 гадоў ня мог атрымаць ад амэрыканскіх уладаў дазвол на пастаяннае месца жыхрства ў ЗША (г. зв. «зялёную картку»).

На 35-ты дзень нараджэньня Джона ў яго нарадзіўся другі сын — і адзінае дзіцё зь Ёка Она — Шон (Sean). Пасьля гэтага Джон адышоў ад музычнага бізнэсу і цалкам прысьвяціў сябе сям’і.

Вярнуўся да занятку музыкай у 1980 годзе і выдаў разам з жонкай альбом «Double Fantasy» (Падвойная фантазія). Праз тры тыдні пасьля выхаду альбома быў застрэлены ля свайго дома ў Нью Ёрку маньякам-вар’ятам.

Палітычны актывізм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джон Ленан у працы над песьняй «Дайце міру шанец»

Акрамя сваёй музычнай дзейнасьці, Ленан — бунтар і нонканфарміст па сваёй натуры — быў шырока вядомы і як палітычны актывіст. Свае погляды выказваў як у музычных творах, так і ў публічных выступах. У славутай песьні «Imagine» (Уяві сабе) выказаў сваё бачаньне таго, як павінен быць уладкаваны сьвет на аснове роўнасьці і братэрства людзей, міру, свабоды. Быў кумірам гіпі і адным з самых значных грамадзкіх дзеячоў 1960-х — 1970-х гадоў.

Песьні Ленана («Give Peace a Chance» (Дайце міру шанец), «Happy Xmas (War is Over)» (Шчасьлівых Калядаў — вайна закончылася) і інш.) у 1970-я гады сталі сапраўднымі гімнамі анытваеннага руху ва ўсім сьвеце.

Найбольш палітычна афарбаваным у музычнай спадчыне Ленана зьяўляецца выдадзены ў 1972 годзе ў Нью-Ёрку альбом «Some Time in New York City». Сярод шматлікіх тэмаў альбому — дыскрымінацыя жанчынаў, расавая праблема, дзеяньні Вялікабрытаніі ў Паўночнай Ірляндыі і інш.

Грамадзкая ацэнка ролі і творчасьці Джона Ленана[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2002 годзе карпарацыя Бі-бі-сі правяла апытаньне па вызначэньні ста найвялікшых брытанцаў усіх часоў. Джон Ленан заняў восьмае месца ў гэтым сьпісе[5]. У сьпісе 100 найвялікшых сьпевакоў усіх часоў часопіс «Rolling Stone» паставіў Джона Ленана на пятае месца[6]. У сьпісе 100 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў паводле вэрсіі часопіса «Rolling Stone» гурт The Beatles займае першае месца[7], а Джон Ленан — 38-е месца[8].

Выбраная дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год выданьня Альбом Прафэсійны рэйтынг AllMusic
1970 John Lennon/Plastic Ono Band [9]
  • разам з Plastic Ono Band
  • займае 22 месца ў сьпісе 500 найлепшых альбомаў усіх часоў (часопіс Rolling Stone, 2008 год),
  • займае 28 месца ў сьпісе 50 найлепшых альбомаў усіх часоў (часопіс Sound & Vision, лістапад 2008 году),
  • займае 45 месца ў сьпісе 100 найвялікшых брытанскіх альбомаў (часопіс Observer Music Monthly, 20 чэрвеня 2004 году)
5 з 5 зорак
1971 Imagine (Уяві сабе) [10]
  • займае 19 месца ў сьпісе 100 найлепшых альбомаў усіх часоў (газэта The Times, лістапад 1993 году)[11],
  • займае 76 месца ў сьпісе 500 найлепшых альбомаў усіх часоў (часопіс Rolling Stone, 2008 год)
5 з 5 зорак
1972 Some Time in New York City (Некаторы час у Нью Ёрку) [12]
  • разам зь Ёка Она
2.5 з 5 зорак
1973 Mind Games (Гульні розуму) [13] 4 з 5 зорак
1974 Walls and Bridges (Сьцены і масты) [14] 3.5 з 5 зорак
1975 Rock 'n' Roll [15] 4 з 5 зорак
1975 Shaved Fish (Паголеная рыба) [16]
  • зборны альбом
4 з 5 зорак
1980 Double Fantasy (Падвойная фантазія)[17]
  • разам зь Ёка Она
  • альбом атрымаў у 1981 годзе прэмію «Грэмі» як альбом году
4 з 5 зорак
1982 The John Lennon Collection (Калекцыя Джона Ленана)[18]
  • зборны альбом
4.5 з 5 зорак
1984 Milk and Honey (Малако і мёд)[19]
  • разам зь Ёка Она
3 з 5 зорак
1986 Menlove Ave. (Мэнлав авэню)[20]
  • зборны альбом
  • названы ў гонар вуліцы ў Лівэрпулі, на якой Джон Ленан правёў сваё дзяцінства
3 з 5 зорак
1997 Lennon Legend: The Very Best of John Lennon (Легенда Ленана: Самае найлепшае Джона Ленана)[21]
  • зборны альбом
4.5 з 5 зорак
1998 Wonsaponatime (Калісьці ў даўнія часы)[22]
  • зборны альбом
3 з 5 зорак
2005 Working Class Hero — The Definitive Lennon (Герой рабочай клясы — Вызначальны Ленан)[23]
  • зборны альбом
4.5 з 5 зорак

Літаратурныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратурная спадчына Джона Ленана ўяўляе сабой разнастайныя паводле жанра творы (апавяданьні, вершы, пародыі і інш.), афарбаваныя чорна-абсурдным гумарам, пабудаваныя на гульні словаў, шматзначнасьці, калямбурах, наўмысных памылках і арганічна спалучаных з графічнымі ілюстрацыямі аўтара.

  • In His Own Write (1964)
  • A Spaniard in the Works (1965)
  • Skywriting by Word of Mouth (1986)

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Варшаве ды Львове ў гонар Ленана называныя вуліцы.

Літаратура пра Джона Ленана[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Anderson, Jennifer Joline. John Lennon: Legendary Musician & Beatle. Abdo Publishing Company, 2010. ISBN 978-1-60453-790-1.
  • Badman, Keith. The Beatles Diary, Volume 2 : After the Break-Up, 1970—2001. Omnibus Press, 2001. ISBN 978-0-7119-8307-6.
  • Baird, Julia. The Private John Lennon: The Untold Story from His Sister. Ulysses Press, 2008. ISBN 978-1-56975-646-1
  • Bennahum, David. The Beatles After the Break-Up: In Their Own Words. Omnibus Press, 1991. ISBN 978-0-7119-2558-8
  • Benzien, Rudi. Jonn Lennon Forever, 1989 / Руди Бенциен."Джон Леннон навсегда" в пер. А.Мажорова, СПб, Интерласт, 1993.
  • Blaney, John. John Lennon: Listen to this Book. Paper Jukebox, 2005. ISBN 978-0-9544528-1-0
  • Coleman, Ray. John Winston Lennon. Sidjwick & Jackson, 1984. ISBN 978-0-283-98942-1.
  • Coleman, Ray. John Ono Lennon: Volume 2 1967—1980. Sidgwick & Jackson, 1984. ISBN 978-0-283-99082-3.
  • Coleman, Ray. Lennon: The Definitive Biography. Harper-Collins, 1992. ISBN 0-06-098608-5.
  • Doggett, Peter. You Never Give Me Your Money: The Beatles After the Breakup. Harper-Collins, 2010. ISBN 978-0-06-177446-1
  • Edmondson, Jacqueline. John Lennon: A Biography. Greenwood Publishing Group, 2010. ISBN 978-0-313-37938-3
  • Everett, Walter. The Beatles as Musicians: The Quarry Men through Rubber Soul. Oxford University Press, 2001. ISBN 0-19-514104-0
  • Everett, Walter. The Beatles as Musicians: Revolver through the Anthology. Oxford University Press, 1999. ISBN 978-0-19-512941-0
  • Fawcett, Anthony. John Lennon: One Day at a Time. Evergreen, 1976. ISBN 978-0-394-17754-0
  • Greenberg, Keith Elliot. December 8, 1980: The Day John Lennon Died. Backbeat Books, 2010. ISBN 978-0-87930-963-3
  • Harry, Bill. The John Lennon Encyclopedia. Virgin, 2000. ISBN 0-7535-0404-9
  • Harry, Bill. The Beatles Encyclopedia: Revised and Updated. Virgin, 2000. ISBN 0-7535-0481-2
  • Ingham, Chris. The Rough Guide to the Beatles. Rough Guides, 2006. ISBN 978-1-84353-720-5
  • Kane, Larry. Lennon Revealed. Running Press, 2007. ISBN 978-0-7624-2966-0
  • Kruse, Robert J., II. Geographies of John and Yoko’s 1969 Campaign for Peace: An Intersection of Celebrity, Space, Art and Activism. Sound, Society and the Geography of Popular Music. Ashgate, 2009. ISBN 978-0-7546-7577-8
  • Lawrence, Ken. John Lennon: In His Own Words. Andrews McMeel Publishing, 2005. ISBN 978-0-7407-5477-7
  • Lennon, Cynthia. A Twist of Lennon. Avon, 1978. ISBN 978-0-380-45450-1
  • Lennon, Cynthia. John. Crown Publishers, 2005. ISBN 0-307-33855-X
  • Loker, Bradford E. History with the Beatles. Dog Ear Publishing, 2009. ISBN 978-1-60844-039-9
  • MacDonald, Ian. Revolution in the Head: The Beatles' Records and the Sixties. Pimlico, 2005. ISBN 1-84413-828-3
  • Miles, Barry & Badman, Keith. The Beatles Diary: The Beatles Years. Omnibus Press, 2001. ISBN 978-0-7119-8308-3
  • Norman, Philip. John Lennon: The Life. Ecco, 2008. ISBN 978-0-06-075401-3
  • Ono, Yoko. Memories of John Lennon, 2005 / Йоко Оно. Память о Джоне, пер. Т. Шабаевой, М. Малкова, Екатеринбург, У-Фактория, 2007.
  • Pang, May. Instamatic Karma: Photographs of John Lennon. St. Martin’s Press, 2008. ISBN 978-0-312-37741-0
  • Peebles, Andy; Lennon, John; Ono, Yoko. The Lennon tapes: John Lennon and Yoko Ono in conversation with Andy Peebles, December 1980. British Broadcasting Corporation, 1981. ISBN 978-0-563-17944-3
  • Rosen, Robert. Nowhere Man: The Final Days of John Lennon. Quick American Archives, 2000. ISBN 978-0-932551-51-1
  • Ryan, David Stuart. John Lennon’s Secret. Kozmik Press Centre, 1982. ISBN 978-0-905116-08-2
  • Seaman, Frederic. The Last Days of John Lennon. Birch Lane Press, 1991. ISBN 1-55972-084-0
  • Shotton, Peter & Sheffner, Nicholas. John Lennon in My Life. Thunder’s Mouth, 1983. ISBN 1-56025-083-6
  • Wenner, Jann. Lennon Remembers. Verso, 2000. ISBN 1-85984-600-9
  • Urish, Ben & Bielen, Kenneth G. The Words and Music of John Lennon. Praeger, 2007. ISBN 978-0-275-99180-7
  • Wiener, Jon. Come Together: John Lennon in His Time. University of Illinois Press, 1990. ISBN 978-0-252-06131-8
  • Wiener, Jon. Gimme Some Truth: The John Lennon FBI Files. University of California Press, 1999. ISBN 0-520-22246-6

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Doggett, Peter. You Never Give Me Your Money: The Beatles After the Breakup. Harper-Collins, 2010. — С. 33.
  2. ^ Gould, Jonathan. Can’t Buy Me Love: The Beatles, Britain and America. Crown Archetype, 2007. — С. 268.
  3. ^ Cleave, Maureen. The John Lennon I Knew The Telegraph Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  4. ^ Loker, Bradford E. History with the Beatles. Dog Ear Publishing, 2009. — С. 348.
  5. ^ Greatest Britons List BBC Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  6. ^ 100 Greatest Singers of All Time Rolling Stone Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  7. ^ 100 Greatest Artists of All Time: The Beatles Rolling Stone Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  8. ^ 100 Greatest Artists of All Time: John Lennon Rolling Stone Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  9. ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  10. ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  11. ^ The Vultures 100 Best Albums of all Time The Times Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  12. ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  13. ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  14. ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  15. ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  16. ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  17. ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  18. ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  19. ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  20. ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  21. ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  22. ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.
  23. ^ Рэцэнзыя на альбом на Allmusic.com Праверана 31 кастрычніка 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Джон Ленансховішча мультымэдыйных матэрыялаў