Дырк Кёйт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дырк Кёйт
Дырк Кёйт
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 ліпеня 1980 (33 гады)
Катвэйк-аан-Зээ, Нідэрлянды
Рост 184 см
Вага 83 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Фэнэрбахчэ
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2003
2003—2006
2006—2012
2012—
Утрэхт
Фэеноорд
Лівэрпул
Фэнэрбахчэ
160 (51)
101 (71)
208 (51)
0 (0)
Нацыянальная зборная
2004— Нідэрлянды 90 (24)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
21 сакавіка 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
13 чэрвеня 2011.

Дырк Кёйт (па-нідэрляндзку: Dirk Kuijt, 22 ліпеня, 1980, Катвэйк-аан-Зээ, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, атакавалы паўабаронца ці нападнік турэцкага клюба «Фэнэрбахчэ» й нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Пачаў кар’еру ўва «Ўтрэхце». Зьяўляўся лідэрам каманды, гуляў на пазыцыі нападніка, пазьней перайшоў у «Фэеноорд» за 1 млн эўра.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Утрэхт»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку ва ўзросьце 18 гадоў Дырк Кёйт далучыўся да «Утрэхта». У клюбе ён гуляў на пазыцыі нападніка.

«Фэеноорд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку 2003 году за 1 млн эўра Кёйт перайшоў у склад іншага нідэрляндзкага клюба «Фэеноорд». У «Фэеноордзе» Кёйт хутка стаў улюбёнцам заўзятараў. У сваім першым сэзоне ён забіў 20 мячоў у чэмпіянаце. У сэзоне 2004—2005 гадоў забіў свой ​​першы хет-рык ў матчы з «Дэ Граафсхапам». Пазьней ён забіў тры галы ў браму каманды «АДО Дэн Гааг». Па выніках сэзона Кёйт стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 29 мячоў.

«Лівэрпул»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 жніўня 2006 году Кёйт падпісаў дамовы зь «Лівэрпулам». Дэбютаваў за «Лівэрпул» у матчы супраць клюба «Ўэст Гэм Юнайтэд», выйшаўшы на замену пад заслону матчу. У матчы з «ПСВ» у Лізе чэмпіёнаў Кёйт упершыню выйшаў зь першых хвілінаў.

«Фэнэрбахчэ»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 чэрвеня 2012 года на афіцыйным сайце «Фэнэрбахчэ» было абвешчана, што Кёйт падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам[1].

Зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у зборнай у верасні 2004 году ў гульні супраць зборнай Ліхтэнштайна, калі камандай кіраваў Марка ван Бастэн.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Нідэрляндаў Утрэхт

Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kuyt to set for Fenerbahçe. fenerbahce.org

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дырк Кёйтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў