Рафаэль ван дэр Ваарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рафаэль ван дэр Ваарт
Рафаэль ван дэр Ваарт
Rafael van der Vaart
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 лютага 1983 (41 год)
Гээмскерк, Нідэрлянды
Рост 175 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Моладзевыя клюбы
1987—1993
1993—2000
Дэ Кенэмэрс
Аякс
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2005
2005—2008
2008—2010
2010—2012
2012—2015
2015—2016
2016—2018
2018
Аякс
Гамбург
Рэал Мадрыд
Тотэнгэм Готспур
Гамбург
Рэал Бэтыс Сэвільля
Міт’юлян Гэрнінг
Эсб’ерг
117 (52)
74 (29)
58 (11)
63 (24)
79 (16)
7 (0)
17 (2)
3 (0)
Зборныя
2001—2013 Нідэрлянды 109 (25)

Рафаэль Фэрдынанд ван дэр Ваарт (па-нідэрляндзку: Rafael Ferdinand van der Vaart; нарадзіўся 11 лютага 1983 году, Гээмскерк, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Выхаванец футбольнай школы амстэрдамскага «Аяксу». Адрозьніваецца высокім майстэрствам выкананьня штрафных удараў і добрай тэхнікай. За зборную гуляў на Эўра-2004, чэмпіянаце сьвету 2006 году, Эўра-2008 і на чэмпіянаце сьвету 2010 году, дзе Нідэрлянды занялі другое месца.

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Аякс»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дзесяць гадоў Рафаэль ван дэр Ваарт трапіў на прагляд у амстэрдамскую школу аднаго з наймацнейшых клюбаў краіны, «Аякс». Ягоныя здольнасьці зрабілі ўражаньне на трэнэраў дзіцячай каманды, і маладога футбаліста прынялі ў школу. У сямнаццаць гадоў Рафаэль дэбютаваў за галоўную каманду «Аяксу» ў нічыйным (1:1) матчы з «Дэн Босхам» у сэзоне 1999—2000 гадоў. Хоць ён гуляў са стараннасьцю, дэманструючы добрую тэхніку, на поле ў тым сэзоне ён больш не выходзіў.

У сэзоне 2001—2002 гадоў ван дэр Ваарт павінен быў стаць адным зь лідэраў каманды, аднак ён атрымаў сур’ёзнае пашкоджаньне мэніска, якое запатрабавала апэрацыі й працяглай рэабілітацыі.

«Гамбург»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ван дэр Ваарт нечакана для ўсіх перайшоў у «Гамбург» 1 ліпеня 2005 году. Меркавалася, што ён папоўніць склад аднаго зь вядучых клюбаў Эўропы, да ліку якіх «Гамбург» на той момант не ставіўся — магчымымі кандыдатамі на перамогу ў барацьбе за маладога й пэрспэктыўнага паўабаронцы лічыліся «Барсэлёна», мадрыдзкі «Рэал» і «Манчэстэр Юнайтэд».

«Рэал Мадрыд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

5 жніўня 2008 году ён падпісаў з клюбам «Рэал Мадрыд» пяцігадовы кантракт, сума трансфэру склала больш за 15 млн эўра[1]. 14 верасьня Рафаэль дэбютаваў у гішпанскай Прымэры й адзначыўся забітым голам ў матчы супраць «Нумансіі».

«Тотэнгэм Готспур»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 жніўня 2010 году Рафаэль ван дэр Ваарт быў падпісаны ангельскай камандай «Тотэнгэм Готспур».

Вяртаньне ў «Гамбург»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 жніўня 2012 году ван дэр Ваарт вярнуўся ў свой ​​былы клюб «Гамбург»[2].

Зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рафаэль ван дэр Варта дэбютаваў за нацыянальную зборную Нідэрляндаў у матчы з камандай Андоры 6 кастрычніка 2001 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аякс:

Рэал:

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рафаэль ёсьць сынам гішпанкі й нідэрлянца. 10 чэрвеня 2005 году Рафаэль ажаніўся на Сыльвіі Мэйс, нідэрляндзкай акторцы й тэлевядучай. 27 траўня 2006 году ў іх нарадзілася першае дзіця, сын Даміян Рафаэль. Сыльвія нядрэнна валодае футбольным мячом, але пачала сваю кар’еру як топ-мадэль[3].

Ван дэр Ваарт зьяўляецца прыхільнікам дартсу, ён нават наведваў прафэсійны турнір па гэтай гульні[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рафаэль ван дэр Ваартсховішча мультымэдыйных матэрыялаў