Звадзецкае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Звадзецкае
польск. Zwodzieckie
Звадзецкае
Мясцовая назва: Tadeušê
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Гайнаўка
Насельніцтва: 32 чал. (2012)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-200
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 23°37′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.61667° у. д. / 52.73333; 23.61667Каардынаты: 52°44′0″ пн. ш. 23°37′0″ у. д. / 52.73333° пн. ш. 23.61667° у. д. / 52.73333; 23.61667
Звадзецкае на мапе Польшчы
Звадзецкае
Звадзецкае
Звадзецкае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Звадзецкае (па-польску: Zwodzieckie, па-падляску: Tadeušê[2]) — прысёлак вёскі Навасады[3] ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Чыгуначная станцыя Звадзецкае (1909 г.).

Звадзецкае прылягае да Белавескай пушчы. Побач з прысёлкам праходзіць чыгуначны шлях з Седльцаў у Ваўкавыск.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары Звадзецкага этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Дубінах[4]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісьмовыя згадкі пра Звадзецкае датуюцца 1639 годам[2]. У міжваенны пэрыяд Звадзецкае прыналежала да гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 35 жыхароў (усе праваслаўныя; 5 палякаў і 30 беларусаў)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Звадзецкае было далучанае да гміны Гайнаўка. З 1968 году ў вёсцы дзейнічае дрэвапераапрацоўчы завод ВасБел, які зь цягам часу заняў большую частку невялікага Звадзецкага[6].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
  2. ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław - Warszawa - Kraków - Gdańsk: Ossolineum 1974, s. 321
  3. ^ Zwodzieckie (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
  4. ^ Strona Prawosławnej Parafii w Dubinach (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
  6. ^ ВАСБЕЛ (рас.) Праверана 7 траўня 2015 г.