Клятное (Пухавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клятное
трансьліт. Kliatnoje
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Дубраўскі
Насельніцтва: 49 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°19′40″ пн. ш. 28°4′56″ у. д. / 53.32778° пн. ш. 28.08222° у. д. / 53.32778; 28.08222Каардынаты: 53°19′40″ пн. ш. 28°4′56″ у. д. / 53.32778° пн. ш. 28.08222° у. д. / 53.32778; 28.08222
Клятное на мапе Беларусі ±
Клятное
Клятное
Клятное
Клятное
Клятное
Клятное

Клятно́е[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.

Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1710 годзе згадваецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну вёска ў складзе маёнтка Сьмілавічы-Бакшты ў Менскім ваяводзтве ВКЛ[2].

У XIX—XX ст. у Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У 1912 годзе пачало працаваць народная вучэльня.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-ай ступені.

З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй. У 1942—1943 гг. было расстраляна 23 жыхары вёскі.

Да 5 траўня 1962 году вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсавету[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1816 год — 22 двары, каля 140 жыхароў
  • На пачатку XX ст. — 54 двары, 357 жыхароў
  • 2009 год — 49 чалавек[4]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Якаў Камейка (1911 — пасьля 1996) — савецкі ваенны і грамадзкі дзеяч, генэрал-маёр
  • Іван Хурс — вайсковец, віцэ-адмірал

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ НГАБ у Менску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 211
  3. ^ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 5 траўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі