ЛКС Лодзь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ЛКС
Поўная назва Łódzki Klub Sportowy S.A.
Заснаваны 1908
Горад Лодзь, Польшча
Стадыён Гарадзкі імя Ўладзіслава Круля
Умяшчальнасьць: 18 033
Прэзыдэнт Яраслаў Альшовы
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2022—2023 Першая ліга, 1 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
lkslodz.pl (пол.)

«ЛКС» (па-польску: ŁKS) — польскі футбольны клюб з гораду Лодзь, заснаваны ў 1908 годзе. Абрэвіятура ЛКС расшыфроўваецца «Лодзінскі клюб спартовы» (польск. Łódzki Klub Sportowy). Хатнія матчы ладзіць на мескім стадыёне імя Ўладзіслава Круля.

Акрамя футболу, клюб мае каманды па баскетболе, валейболе, боксе. Раней колькасьць відаў спорту была большай, але сэкцыя зь цягам часу зачыніліся.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульцы ЛКС у 1936 годзе.

Клюб быў заснаваны ў 1908 годзе пад назвай «Ладзянка», але афіцыйна каманда была зарэгістраваная 14 жніўня 1908 году ўжо пад сучаснай назвай ЛКС. У 1924 годзе ўпершыню ў склад нацыянальнай зборнай Польшчы быў выкліканы гулец клюбу — Ваўжынец Цыль.

У 1926 ЛКС стаў адным з заснавальнікаў Экстраклясы, найвышэйшага дывізіёну Польшчы. Залатым часам ладзянаў лічацца 1950-я і 1990-я гады, бо ў тыя часы клюб шэсьць разоў фінішаваў на п’едэстале, а ў 1958 і 1998 гадах станавіўся чэмпіёнам краіны. У 1957 годзе ЛКС здабыў Кубак Польшчы, а ў 1994 дайшоў да фіналу.

У сакавіку 2010 году гарадзкі ўрад прадаў футбольную каманду прыватнаму інвэстару, бо горад больш не даваў рады зь фінансаваньнем клюбу. На той час каманда ладзіла хатнія матчы на стадыёне з малой зьмяшчальнасьцю, таму кіраўніцтву цяжка было зарабляць грошы на функцыянаваньне клюбу. У траўні 2013 году новы ўладальнік клюбу заявіў пра банкруцтва[1]. Клюб здолела выратаваць толькі партнэрства паміж заўзятарамі каманды ды іншымі мясцовымі інвэстарамі, якія назьбіралі неабходныя сродкі, што дазволіла ўзяць удзел у аматарскім дывізіёне. Клюб пакрысе падцягваўся праз дывізіёны і ў 2019 годзе вярнуўся ў Экстраклясу. Аднак, заняўшы ў ёй апошняе месца, на тры сэзоны выбыў у I лігу. 28 траўня 2023 здабыў права выступаць у Экстраклясе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]