Мюнхэнскі ўнівэрсытэт Людвіга-Максыміліяна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мюнхэнскі ўнівэрсытэт Людвіга-Максыміліяна
Ludwig-Maximilians-Universität München
LMU München.jpg
па-лацінску: Universitas Ludovico-Maximilianea Monacensis
Заснаваны 1472
Тып грамадзкі
Рэктар Бэрнд Губер
Колькасьць пэрсаналу 13 602
Колькасьць студэнтаў 45 539
Месцазнаходжаньне
Горад Мюнхэн
Штат Баварыя
Краіна Нямеччына
Колеры зялёны і белы
Ініцыятыва дасканаласьці нямецкіх унівэрсытэтаў
Ліга эўрапейскіх дасьледніцкіх унівэрсытэтаў
Вэб-сайт www.lmu.de

Мю́нхэнскі ўнівэрсытэ́т Людвіга-Максыміліяна (па-нямецку: Ludwig-Maximilians-Universität München (LMU)) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мюнхэне, Нямеччына. Заснаваны герцагам Людвігам IX у 1472 годзе і названы ў памяць пра яго і пра курфюрста Максыміліяна I Ёзэфа.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1472 року ў месьце Інгальштат герцагам Людвігам Багатым. Кіраваўся езуітамі і некалькі стагодзьдзяў быў цэнтрам антырэфармацыйнага руху.

У 1800 р. курфюрст Макс IV Ёзэф (пазьней кароль Максыміліян І) перанёс унівэрсытэт у места Ляндсхут. Толькі ў 1826 р. унівэрсытэт пераведзены ў сталіцу Баварыі на загад караля Людвіга І.

Падчас Другой сусьветнай вайны ва ўнівэрсытэце базаваўся антыфашысцкі рух супраціву «Белая ружа» на чале з Сафі і Гансам Шолямі.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ва ўнівэрсытэце навучаюцца 45 539 студэнтаў (2009—2010)[1]. У склад унівэрсытэту ўваходзяць 18 факультэтаў, на якіх выкладаюць больш за 700 прафэсараў. Гадавы бюджэт унівэрсытэту складае прыкладна адзін мільярд эўра, траціна гэтых сродкаў даводзіцца на долю ўнівэрсытэцкай клінікі.

У Мюнхэнскім унівэрсытэце студэнты могуць атрымаць адукацыю па адной са 160 спэцыяльнасьцяў.

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каталіцкага багаслоўя
  • Эвангельскага багаслоўя
  • Юрыспрудэнцыі
  • Эканомікі і арганізацыі вытворчасьці
  • Эканомікі народнай гаспадаркі
  • Мэдыцыны
  • Вэтэрынарны
  • Гісторыі і мастацтвазнаўства
  • Філязофіі, тэорыі навукі, рэлігіязнаўства
  • Псыхалёгіі і пэдагогікі
  • Культуралёгі
  • Мова- і літаратуразнаўства
  • Грамадазнаўства
  • Матэматыкі, інфарматыкі, статыстыкі
  • Фізыкі
  • Хіміі і фармацэўтыкі
  • Біялёгіі
  • Прыродазнаўчы

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мюнхэнскі ўнівэрсытэт Людвіга-Максыміліянасховішча мультымэдыйных матэрыялаў