Падбярэжжа (Турынскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падбярэжжа
трансьліт. Padbiarežža
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Турынскі
Насельніцтва: 52 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°37′6.2″ пн. ш. 28°4′19.9″ у. д. / 53.618389° пн. ш. 28.072194° у. д. / 53.618389; 28.072194Каардынаты: 53°37′6.2″ пн. ш. 28°4′19.9″ у. д. / 53.618389° пн. ш. 28.072194° у. д. / 53.618389; 28.072194
Падбярэжжа на мапе Беларусі ±
Падбярэжжа
Падбярэжжа
Падбярэжжа
Падбярэжжа
Падбярэжжа
Падбярэжжа

Падбярэ́жжа[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавету.

Знаходзіцца за 12 кілямэтраў на поўнач ад Мар’інай Горкі, 12 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Менск-Асіповічы, каля шашы Менск-Бабруйск (3 км).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку ХХ ст. маёнтак у Кліноцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

На 1917 году урочышча, пазьней — вёска.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

У 1968 г. да Падбярэжжа былі далучаны в. Беліва, Чырвоны Араты, Чырвоны Барок і Хлебаўка. Хлебаўка у пачатку XX ст. засьценак, 5 двароў, 33 жыхары.

Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавету[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • пачатак ХХ ст.  — 1 двор, 3 жыхары
  • 2002 год — 46 двароў, 79 жыхароў
  • 2009 год — 52 чалавекі[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі