Паддуб’е (Пухавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паддуб’е
трансьліт. Paddubje
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Дукорскі
Насельніцтва: 14 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°33′50″ пн. ш. 28°2′7″ у. д. / 53.56389° пн. ш. 28.03528° у. д. / 53.56389; 28.03528Каардынаты: 53°33′50″ пн. ш. 28°2′7″ у. д. / 53.56389° пн. ш. 28.03528° у. д. / 53.56389; 28.03528
Паддуб’е на мапе Беларусі ±
Паддуб’е
Паддуб’е
Паддуб’е
Паддуб’е
Паддуб’е
Паддуб’е
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Падду́б’е[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 20 стагодзьдзя было вядома, як урочышча Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1926 годзе вядома як хутар.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавету[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пачатак ХХ ст. — 1 двор, 12 жыхароў
  • 1926 год — 3 гаспадаркі, 22 жыхара
  • 2002 год — 17 двароў, 25 жыхароў
  • 2009 год — 14 чалавек[3]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарадзішча (V стагодзьдзе да н. э. — V стагодзьдзе н. э.) — 2,9 км на поўнач ад вёскі, у полі, мясцовая назва — Гарадок.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі