Порт Віла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Порт Віла
анг. Port Vila
Порт Віла
Герб Порту Вілы Сьцяг Порту Вілы


Краіна: Вануату
Кіраўнік: Эрык Пуё Феста[d]
Плошча:
  • 23,6 км²
Насельніцтва: 51 437 чал. (2016)
Часавы пас: UTC+11
Геаграфічныя каардынаты: 17°43′59.988″ пд. ш. 168°19′0.001″ у. д. / 17.73333° пд. ш. 168.31666694° у. д. / -17.73333; 168.31666694Каардынаты: 17°43′59.988″ пд. ш. 168°19′0.001″ у. д. / 17.73333° пд. ш. 168.31666694° у. д. / -17.73333; 168.31666694
Порт Віла на мапе Вануату
Порт Віла
Порт Віла
Порт Віла
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Порт Ві́ла (па-ангельску: Port Vila) — самы вялікі горад і сталіца Вануату, знаходзіцца на востраве Эфатэ ў цэнтральнай частцы архіпэлягу Новыя Гебрыды. Насельніцтва налічвае каля 50 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца эканамічным цэнтрам краіны, тут знаходзіцца марскі порт і міжнародны аэрапорт.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя, на якой знаходзіцца Порт Віла, была заселеная мэлянэзійцамі тысячы гадоў таму. У 1606 годзе на востраў высадзіліся першыя эўрапейцы на чале з Пэдра Фэрнандэзам дэ Куірасам і Луісам Ваэзам дэ Торэзам. У ХІХ стагодзьдзі, францускія пасяленцы заснавалі калёнію Франсвіль, якая абвясьціла незалежнасьць у 1889 годзе. Насельніцтва налічвала каля 500 тубыльцаў і меней за 50 эўрапейцаў. Але пасьля 1887 году тэрыторыя трапіла пад сумеснае кіраваньне Францыі і Вялікабрытаніі. У 1906 годзе гэта кіраваньне было пераўтворана ў ангельска-францускі кандамініюм.

Падчас Другой сусьветнай вайны ў Порт Віле знаходзілася амэрыканская і аўстралійская паветрана-вайсковая база.

У 1987 годзе цыклён нанёс значныя шкоды гораду. Моцны землятрус 2002 году зруйнаваў шмат будынкаў у Порт Віле і прылягаючай мясцовасьці.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Порт Віла зьяўляецца самым вялікім портам Вануату, вакол якога канцэнтруецца зьнешні гандаль краіны.

Асноўныя прадпрыемствы гораду займаюцца пераапрацоўкай прадукцыі сельскай гаспадаркі і рыбнай лоўлі. Турызм таксама зьяўляецца важнай галіной эканомікі. Большасьць турыстаў прыязджаюць у горад з Аўстраліі і Новай Зэляндыі. Колькасьць турыстаў складае каля 50 000 чалавек штогод.

Вануату зьяўляецца афшорнай зонай і абслугоўваньне міжнародных фінансавых разьлікаў таксама зьяўляецца важнай часткай эканомікі Порту Вілы.

Вануату ўсё яшчэ залежыць ад зьнешняй дапамогі, большасьць якой ідзе з Аўстраліі і Новай Зэляндыі, але ў апошнія гады краіна атрымлівае грошы і з Кітаю.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Порт Віласховішча мультымэдыйных матэрыялаў