Трыцікале

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Трыцікале
Triticale.jpg
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Пакрытанасенныя
Кляса Аднадольныя
Атрад Метлюжковакветныя
Сямейства Метлюжковыя
Падсямейства Метлюжковападобныя
Род Трыцікале
Віды
  • Secale cereale x Triticum aestivum
  • Secale cereale x Triticum durum
  • Secale cereale x Triticum turgidum subsp. durum'
  • x Triticosecale sp. Altayskaya 5
Бінамінальная намэнклятура
'×Triticosecale Wittm. & A. Camus

Трыціка́ле (па-лацінску: ×Triticosecale, ад лац. triticum — пшаніца і лац. secale — жыта) — гібрыдны род траваў, выведзены скрыжаваньнем жыта і пшаніцы. Вырошчваецца як харчовая і зернефуражная культура.

Упершыню трыцікале было выведзенае ў лябараторных умовах у XIX стагодзьдзі і напачатку вырошчвалася ў Шатляндыі і Швэцыі. Цяпер асноўнымі вытворцамі зьяўляюцца Польшча, Нямеччына, Францыя, Беларусь і Аўстралія.

Трыцікале валодае павышанаю марозаўстойлівасьцю (большай, чым у азімай пшаніцы), устойлівасьцю супраць грыбковых і вірусных захворваньняў, паніжанай патрабавальнасьцю да ўрадлівасьці глебы. Аднак шырокаму яго распаўсюджаньню замінае тое, што празь некалькі пакаленьняў трыцікале выраджаецца ў звычайнае жыта. Такім чынам, для ўзнаўленьня неабходнае пастаяннае скрыжаваньне ў лябараторных умовах.

Утрыманьне бялку ў трыцікале на 1,0 — 1,5% вышэй, чым у пшаніцы, і на 3—4%, чым у жыце. Паводле фракцыйнага складу бялкі трыцікале займаюць прамежкавае становішча між бялкамі пшаніцы і жыта. Утвараюць клейкавіну ў колькасных адносінах, блізкіх да пшанічнае, але горшай па якасьці. Пераварвальнасьць бялкоў пшаніцы і трыцікале практычна аднолькавая — 89,3 і 90,3% адпаведна. Зерне трыцікале не саступае зерню пшаніцы па ўтрыманьні макра- і мікраэлемэнтаў[1].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Трыцікалесховішча мультымэдыйных матэрыялаў