Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2022-11

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Сучасныя славянскія мовы, традыцыйная клясыфікацыя па геаграфічным прынцыпе.
Сучасныя славянскія мовы, традыцыйная клясыфікацыя па геаграфічным прынцыпе.

Украі́нская мо́ва (гістарычныя назвы — рус[ь]кая, русінская) — нацыянальная мова ўкраінцаў. Адносіцца да славянскай галіны індаэўрапейскай моўнай сям’і. Колькасьць носьбітаў — каля 45 млн, большасьць зь якіх жыве ва Ўкраіне. Зьяўляецца дзяржаўнай мовай ва Ўкраіне, адна зь дзяржаўных у Прыднястроўі.

Распаўсюджаная таксама ў Беларусі, Малдове, Польшчы, Расеі, Румыніі, Славаччыне, Аргентыне, Вялікабрытаніі, Канадзе і іншых краінах, дзе жывуць украінцы. Украінскай мовай у сьвеце карыстаюцца ад 41 да 45 млн чалавек, яна зьяўляецца другой або трэцяй славянскай мовай паводле колькасьці носьбітаў (пасьля расейскай і, магчыма, польскай) і ўваходзіць у трэці дзясятак распаўсюджаных моваў сьвету.
(артыкул цалкам…)