Googleplex

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Googleplex
Пабудаваны 1997
Разьмяшчэньне Маўнтын Вію, Каліфорнія
Каардынаты 37°25′19″ пн. ш. 122°05′02″ з. д. / 37.421844° пн. ш. 122.084026° з. д. / 37.421844; -122.084026Каардынаты: 37°25′19″ пн. ш. 122°05′02″ з. д. / 37.421844° пн. ш. 122.084026° з. д. / 37.421844; -122.084026
Галіна Інтэрнэт, ПЗ
Прадукцыя Глядзіце сьпіс прадуктаў
Адрас 1600 Amphitheatre Parkway

Googleplex — штаб-кватэра амэрыканскае карпарацыі Google, разьмешчаная ў Сыліконавай даліне — Маўнтын Вію, Каліфорнія. Назва штаб-кватэры, слова, вытворнае ад Google і complex, таксама зьяўляецца спасылкай на гугалплекс — 1010100, ці 10гугал.

Googleplex — гэта адна з 23 кропак на тэрыторыі ЗША і Канады, у якіх разьмяшчаецца Google. У Эўропе Google таксама мае 23 офісы, 14 у Азіі і на ціхаакіянскай прасторы, а таксама 3 офісы ў Лацінскай Амэрыцы.

Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Googleplex месьціцца паміж Charleston Road, Amphitheatre Parkway і Shoreline Boulevard у паўночнай частцы Маўнтын Вію, Каліфорнія, недалёка ад балоцістай мясцовасьці Shoreline Park. Супрацоўнікі, якія жывуць у Сан-Францыска ці ў Іст Бэй, могуць даехаць да месца працы на аўтобусе з WiFi, які працуе на біядызэльным паліве.[1]

Ля комплексу таксама разьмяшчаюцца: офіс Microsoft, Музэй кампутарнае гісторыі і іншыя кампаніі з Сыліконавае даліны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Googleplexсховішча мультымэдыйных матэрыялаў