Ісаак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«Прынясеньне ў ахвяру Ісаака», Караваджа

Ісаа́к (на іўрыце: יִצְחָק Іцхак — літар. «будзе сьмяяцца») — адзін зь біблейскіх патрыярхаў, сын Абрама й Сары, якая нарадзіла яго ў глыбокай старасьці. Драматычным момантам біблейскай біяграфіі Ісака зьяўляецца вядомае ахвяраваньне Абрама, яго бацькі. Бог загадаў апошняму прынесьці ў ахвяру свайго любімага сына Ісаака. Каб даказаць сваю вернасьць усявышняму, Абрам вырашыў выканаць яго волю, аднак у самы апошні момант, апавядаецца ў Бібліі, рука анёла адвяла занесены Абрамам нож ад зьвязанага ім Ісаака. Навукоўцы лічаць, што ў гэтым сюжэце знайшоў адлюстраваньне пачатак працэсу адмены ў першабытных плямёнаў чалавечага ахвярапрынашэньня й замены яго ахвярамі жывёлаў.[1]

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф.: Творы… С. 153.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990.— 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ісааксховішча мультымэдыйных матэрыялаў