Альфрэд Гугенбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альфрэд Гугенбэрг
Дата нараджэньня 19 чэрвеня 1865(1865-06-19)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 сакавіка 1951(1951-03-12)[4][1][2][…] (85 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык, media proprietor, фінансіст, дыплямат, выдавец
Бацька Carl Hugenberg[d]
Узнагароды

Альфрэд Эрнст Крыстыян Аляксандар Гугенбеэрг (па-нямецку: Alfred Ernst Christian Alexander Hugenberg; 19 чэрвеня 1865 году, Гановэр — 12 сакавіка 1951 году, Кюкенбрух) — нямецкі бізнэсовец і палітык. Ягоны канцэрн кантраляваў палову нямецкай прэсы і зрабіў значны ўнёсак у разбурэньне Ваймарскай рэспублікі з дапамогай нацыяналістычнай і антыдэмакратычнай прапаганды. Райхміністр у першым кабінэце Адольфа Гітлера ў 1933 годзе.

У 1918 годзе ўступіў у НННП, прадстаўляў гэтую партыю з 1919 года ў райхстагу. Стаў старшынём НННП пасьля ейнага правалу на выбарах у 1928 годзе. Гугенбэрг быў прыхільнікам ідэяў радыкальнага нацыяналізму. Ён спадзяваўся зрынуць рэжым Ваймарскай рэспублікі і ўсталяваць аўтарытарную форму кіраваньня. Да 1933 году супрацоўнічаў з нацысцкай партыяй, у 1932 годзе падтрымаў Франца фон Папэна. Быў міністрам эканомікі, сельскай гаспадаркі і харчаваньня ў кабінеце Гітлера. У чэрвені 1933 году быў змушаны скласьці зь сябе паўнамоцтвы міністра, але застаўся дэпутатам райхстагу.

Па вайне быў затрыманы ангельцамі. У 1949 годзе быў прызнаны «спадарожнікам», які не нясе прававой адказнасьці за нацысцкія злачынствы. Памёр 12 сакавіка 1951 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Alfred Hugenberg // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Alfred Hugenberg // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Brozović D., Ladan T. Alfred Hugenberg // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. ^ а б Гугенберг Альфред // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.