Амасіс II
Амасіс II (або Яхмас II) (старажытнаэгіпецкі — «Народжаны месяцам») — эгіпецкі фараон 569—525 гг. да н. э., 5-ы цар XXVI дынастыі. Паводле традыцыі, Яхмас II паходзіў з простага люду, даслужыўся да пасады начальніка атрада лівійскіх ваяроў. Калі ў войску і ў краіне ўспыхнула паўстаньне, ён атрымаў загад задушыць яго. Аднак Яхмас II далучыўся да паўстанцаў, якія абвясьцілі яго фараонам, зьвергнуўшы фараона Апрыя (569 г.). Ухіліўшы супярэчнасьці паміж лівійскімі і грэцкімі наёмнікамі, Яхмас II у сваей зьнешняй палітыцы абапіраўся на саюз з грэцкімі дзяржавамі (Афінамі, Спартай, Самосам) і Лідзіяй, імкнучыся ахаваць Эгіпет ад агрэсіі Пэрсіі. Пры ім быў перагледжаны зямельны кадастр для палягчэньня падатковага прыгнёту, заваяваны в. Кіпр.
Літаратура [рэдагаваць]
- Meulenaere, H.J. de. Herodotos over de 26-ste dynastie. — Leuven, 1951.
- Kienitz, F.K. Die politische Geschichte Ägyptens vom 7 bis zum 4. Jahrhundert vor der Zeitwende. — Berlin, 1953.
Амасіс II — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў