Антоні Казімер Тышкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антоні Казімер Тышкевіч
Антоні Казімер Тышкевіч
Антоні Казімер Тышкевіч

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1723
Памёр 1778
Род Тышкевічы
Бацькі Міхал Ян Тышкевіч[d]
Рэгіна з Лярскіх[d]
Дзеці Вінцэнт Тышкевіч

Антоні Казімер Тышкевіч (17231778) — вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, генэрал-лейтэнант літоўскага войска.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрэза з Тызэнгаўзаў

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Міхала Яна і Рэгіны з Лярскіх. Меў братоў Фэліцыяна, Мікалая, Юзэфа Ігнація. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.

Сьпярша быў ротмістрам панцырнай харугвы. З 1776 генэрал, камандзір 1-й Брыгады Нацыянальнай Кавалерыі Вялікага Княства Літоўскага[1].

Ад першага шлюбу з Тэрэзай Тызэнгаўз (1753) меў сына Вінцэнта, другі раз ажаніўся з Тэрэзай Булгарынай (дзяцей не было).

Прыведзеныя ў артыкуле партрэты невядомага мастака XVIII ст. паходзяць з Лагойскай галерэі, аднак у наш час захоўваюцца ў Нацыянальным музэі (Варшава).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kosk H.P. Generalicja polska. T. II. — Pruszków: «Ajaks», 2001.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]