Ан Гоф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ан Гоф
an Gof
AnGofPlaqueBlackheath.jpg
Мэмарыяльная дошка Ан Гофу і Фламанку на корнскай і ангельскай мовах
Імя пры нараджэньні Michael Joseph
Род дзейнасьці адзін з правадыроў Корнскага паўстаньня
Дата сьмерці 24 чэрвеня 1497
Месца сьмерці Лёндан, Вялікабрытанія

Майкл Джозэф (па-ангельску: Michael Joseph, па-корнску: Mighal Josep), больш вядомы як Ан Гоф (па-корнску: an Gof альбо an Gov — «каваль»; памёр 24 чэрвеня 1497) — адзін з правадыроў Корнскага паўстаньня 1497 году. Гэтае паўстаньне было паднятае ў Лёндане пасьля таго, як ангельскі кароль Генрых VII павысіў падаткі для барацьбы з Шатляндыяй. Корнцы лічылі гэта выключна пытаньнем поўначы, якое іх ня тычылася. Яны прайшлі маршам па Лёндане. Паўстанцы спадзяваліся на падтрымку жыхароў Кенту, дзе адбылося паўстаньне ў 1450 годзе, але іх падтрымлівалі неахвотна. 17 чэрвеня 1497 паўстанцкія сілы былі разьбітыя каралеўскім войскам непадалёк ад ракі Равэнсборн (па-ангельску: Ravensbourne). Пасьля бітвы Ан Гоф уцёк у Грынвіч, але быў схоплены і кінуты ў Таўэр. Пасьля падаўленьня паўстаньня Ан Гоф пэўны час знаходзіўся пад арыштам у Таўэры, а пасьля быў павешаны разам зь яшчэ адным лідарам паўстанцаў, Томасам Фламанкам. Перад самым пакараньнем Ан Гоф сказаў, што пакідае па сабе «вечнае імя і славу трывалую й неўміручую». Галовы Ан Гофа і Фламанка былі пасьля выстаўленыя на Лёнданскім мосьце.

У 1997 годзе, калі споўнілася 500 год ад часоў паўстаньня, па маршруце паўстанцаў прайшлі ўдзельнікі грамадзкай акцыі «Keskerdh Kernow 500». Ля царквы сьвятога Кевэрна (па-ангельску: St Keverne) быў усталяваны помнік, у мясцовасьці Блэкгэт (па-ангельску: Blackheath) — мэмарыяльная дошка Ан Гофу і Фламанку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]