Корнская мова
| Корнская Kernowek |
|
| Ужываецца ў | Вялікабрытаніі |
|---|---|
| Рэгіён | Корнуэл |
| Колькасьць карыстальнікаў | Каля 3500 чалавек |
| Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Корнская |
| Афіцыйны статус | |
| Рэгулюецца | Cornish Language Partnership |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | kw |
| ISO 639-2(B) | cor |
Ко́рнская мо́ва (па-корнску: Kernowek) адносіцца да брыцкае падгаліны кельцкае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і разам з валійскаю, брэтонскаю і вымерлаю кумбрыйскай мовай
[рэдагаваць] Гісторыя
Гісторыя корнскае мовы пачынаецца ў 577 годзе, калі ў выніку бітвы пры Дэорхэме паўднёва-заходнія брыты (будучыя корнцы) аказаліся адрэзанымі ад заходніх брытаў (будучых валійцаў). Пасьля заваяваньня Корнуэлу саксамі ў першае палове 10 стагодзьдзя корнцы працягвалі захоўваць сваю мову, і нават ў 16 стагодзьдзі шмат хто зь іх ня ведаў ангельскае.
Адносна таго, ці была корнская мова мёртваю, існуе два меркаваньні. Некаторыя дасьледчыкі сьцьвярджаюць, што корнская мова цалкам выйшла з ужытку ў 18 стагодзьдзя, і адраджалася наноў ужо зь мёртвага стану. Іншыя лічаць, што асобныя людзі, якія ведалі корнскую ад продкаў, дажылі аж да моўнага адраджэньня 20 стагодзьдзя, і мова, такім чынам, ніколі не памірала, хоць і перажыла пэрыяд крайняга заняпаду.
Напачатку 20 стагодзьдзя ў корнцах прачынаецца цікавасьць да ўласнае мовы ды культуры, пачынаецца моўнае адраджэньне. На дадзены момант корнскаю моваю ў той ці іншай ступені валодаюць каля 3500 чалавек.
[рэдагаваць] Альфабэт і правапіс
Корнская мова выкарыстоўвае наступны варыянт лацінскага альфабэту: Aa Bb Cc Dd Ee Ff Gg Hh Ii Jj Kk Ll Mm Nn Oo Pp Rr Ss Tt Uu Vv Ww Yy.
Артаграфія фаналягічная.
[рэдагаваць] Спасылкі
| Кельцкія мовы | |
|---|---|
| Кантынэнтальныя кельцкія мовы † | |
| Астраўныя кельцкія мовы |
Брыцкія мовы: Брэтонская · Валійская · Корнская · Кумбрыйская†
Гайдэльскія мовы: Ірляндзкая · Шатлянская · Мэнская |
| Змяшаныя мовы | |
| Кельцкамоўныя тэрыторыі | |
| Кельцкамоўная адукацыя | |
| Вікіпэдыя мае вэрсію на корнскай мове |
| Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |