Гайдэльскія мовы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гайдэ́льскія (гэ́льскія) мовы складаюць адну з падгрупаў астраўной групы кельцкіх моваў індаэўрапейскай моўнай сям'і. Уключаюць ірляндзкую, шатляндзкую гэльскую ды мэнскую. Цікава, што носьбіты кожнае з трох пералічаных моваў называюць сваю проста «гэльскаю» (ірляндцы — Gaeilge, шатляндцы — Gàidhlig, мэнцы — Ghaelg).
Усе сучасныя гайдэльскія мовы паходзяць ад сярэднеірляндзкае, якая існавала ў 10 - 16 стагодзьдзях, сярэднеірляндзкая — ад стараірляндзкае, а стараірляндзкая, у сваю чаргу, ад першаснае ірляндзкае, вядомае толькі па агамічных надпісах. Ад сярэднеірляндзкае паходзіў таксама галоўэйскі гэльскі дыялект, зараз мёртвы.
| Кельцкія мовы | |
|---|---|
| Кантынэнтальныя кельцкія мовы † | |
| Астраўныя кельцкія мовы |
Брыцкія мовы: Брэтонская · Валійская · Корнская · Кумбрыйская†
Гайдэльскія мовы: Ірляндзкая · Шатлянская · Мэнская |
| Змяшаныя мовы | |
| Кельцкамоўныя тэрыторыі | |
| Кельцкамоўная адукацыя | |