Араганіт
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Араганіт (ад Арагон — рэгіён у Гішпаніі) — мінэрал, адзін з натуральных паліморфаў карбанату кальцу (CaCO3).
Нягледзячы на ідэнтычны хімічны склад, крышталічныя рашоткі араганіту і кальцыту маюць розную форму, таму і ўласьцівасьці мінэралаў адрозьніваюцца. Араганіт ўтварае ігольчастыя крышталі, а ў выпадку двайнікаваньня можа мець слупавыя, кудзелістыя агрэгаты.
Араганіт — нестабільная фаза карбанату кальцу, і за тэрмін каля 10 - 100 млн. гадоў відазьмяняецца да кальцыту. Трансфармацыі араганіта ў кальцыт спадарожнічае павелічэньне аб'ёму пароды.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Араганіт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў