Артур Холмвуд
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Паважаны Артур Холмвуд (па-ангельску: Arthur Holmwood; пазьней Лорд Годалмінг (анг. Lord Godalming) — літаратурны пэрсанаж рамана Брэма Стокера «Дракула».
У рамане Артур Холмвуд заручаны зь Люсі Вэстэнра і зьяўляецца аднім зь лепшых яе сяброў у шэрагу з двумя іншымі мужчынамі, якія выказалі ёй шлюбную прапанову ў адзін дзень — Куінсі Морысам і доктарам Джонам Сьюардам. Ён быў адным з тых, хто пракалоў сэрца Люсі драўляным калом пасьля яе пераўтварэньня ў вампіра і адным з удзельнікаў у пагоне за графам Дракулай. У сярэдзіне рамана айцец Холмвуда памірае і ён занімае яго месца, становячыся Лордам Годалмінгам. У нататцы, напрыканцы рамана, напісанай за сем год пасьля сьмерці Дракулы, узгадваецца, што Холмвуд цяпер шчасьліва ажаніўся.