Асэр
| Асэр | |||||
| Auxerre | |||||
|
|||||
| Дэпартамэнт: | Ёна | ||||
| Рэгіён: | Бургундыя | ||||
| Плошча: | 19,95 км км² | ||||
| Вышыня: | 102 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 44 620 (2006) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 47°47′54″ пн. ш. 3°34′04″ у. д. / 47.79833° пн. ш. 3.56778° у. д.Каардынаты: 47°47′54″ пн. ш. 3°34′04″ у. д. / 47.79833° пн. ш. 3.56778° у. д. | ||||
|
Асэр на мапе Францыі
Асэр
|
|||||
| http://www.auxerre.com/ | |||||
Асэр (па-француску: Auxerre) — горад у Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Ёна ў рэгіёне Бургундыя на рацэ Ёна.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Назва Асэра адбываецца ад лацінскага Autissiodurum. Ён быў значным цэнтрам і ў гальскія, і ў рымскія часы. Біскуп Герман Асэрскі ў V стагодзьдзі заклаў саборную царкву, існы будынак якой будавалася з XI па XVI стагодзьдзі, пераважна ў гатычным стылі. Яна знакамітая сваімі вітражамі XIII стагодзьдзя. Паралельна сабору ішло будаўніцтва й царквы сьв. Яўсевія. Епіскапская пахавальня разьмешчана ў крыпце царквы Сэн-Жэрмэн IX стагодзьдзя, у ёй таксама спачываюць сьвятыя мошчы біскупа Аарана Асэрскага.
У раньнім Сярэднявеччы горад быў цэнтрам аднайменнай эпархіі. Біскупы Асэра валодалі функцыямі графа й біскупа адначасова. Пры гэтым біскупы давалі ф’ефы сэньёра, беручы зь іх даніну. У VIII-IX стагодзьдзі было створана графства Асэр. У XI стагодзьдзі яно апынулася аб’яднана з графствамі Нэвэр і Танэр. Аб’яднаньне захоўвалася да другой паловы XIII стагодзьдзя.
У 1273 годзе графства пасродкам шлюбу перайшло пад кіраваньне Жана I дэ Шалён, сэньёра дэ Рашфор, які стаў родапачынальнікам дома Шалён-Асэра. У 1370 годзе Жан IV дэ Шалён-Асэр прадаў графства Асэра каралю Францыі за 31 000 ліўраў. Канчатковае далучэньне Асэра да Францыі адбылося толькі ў 1490 годзе.
Выбітнасьці [рэдагаваць]
У Асэры вырабляецца знакамітае віно шаблі.
Спорт [рэдагаваць]
У горадзе месьціцца футбольны клюб «Асэр».
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Асэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |